Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аддзялі́ць, ; зак.

  1. Раз’яднаць, адняць частку ад цэлага або што-н., што знаходзіцца ў злучэнні з чым-н.

    • А. старыя кнігі ад новых.
    • А. тлушч ад малака.
  2. Выдзеліць каму-н. частку, долю з агульнай гаспадаркі, адасобіць, даць магчымасць весці самастойную гаспадарку (уст.).

    • А. сыноў.

|| незак. аддзяляць, .

|| наз. аддзяленне, .

аддзяля́льны, , (спец.).

Які служыць для аддзялення чаго-н. ад другога.

  • А. шчыт.

аддзяўба́ць, ; зак.

Тое, што і аддзяўбці.

|| незак. аддзёўбваць, .

аддзяўбці́, ; зак.

  1. Дзеўбучы, аддзяліць (пра птушак).

  2. Аддзяліць дзяўбаннем.

    • А. кавалак лёду.

|| незак. аддзёўбваць, .

аддзя́чыць, ; зак.

Тое, што і аддзякаваць.

  • А. за паслугу.

аддрукава́ць, ; зак.

Тое, што і надрукаваць.

  • А. тыраж кнігі.

|| незак. аддрукоўваць, .

адду́ха, , ж. (разм.).

  1. Кароткі перапынак для адпачынку.

    • Працавалі без аддухі.
  2. Тое, што і аддушына (у 2 знач.).

адду́шнік, , м.

Тое, што і аддушына (у 1 знач.).

адду́шына, , ж.

  1. Адтуліна для выхаду паветра, дыму і пад.

    • А. ў печы.
  2. перан. Тое, што дае выхад чаму-н. (пачуццям, настрою і пад.).

    • Знайсці аддушыну ў гутарках з блізкім чалавекам.

адды́мны, .

Такі, які можна зняць, адняць, аддзяліць.

  • Аддымныя дзверцы.