Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адцягну́цца, ✂; зак.

  1. Пра войскі: адысці назад, убок.

  2. Стаць адвіслым ад якога-н. цяжару.

    • Кішэні адцягнуліся.
  3. Адкласці на пазнейшы час.

    • Размова адцягнулася.
    • Ад’езд адцягнуўся.

|| незак. адцягвацца, ✂.

адцягну́ць, ✂; зак.

  1. Перамясціць, цягнучы; адсунуць.

    • А. багаж убок.
  2. Адвесці, перавесці ў іншае месца.

    • А. войскі.
  3. Пацягнуўшы, напяць; нацягнуць.

    • А. шнур.
  4. Падоўжыць каваннем, зрабіць танчэйшым.

    • А. касу.
  5. Зрабіць адвіслым.

    • А. кішэні.
  6. перан. Адтэрмінаваць (разм.).

    • А. плацяжы.
  7. перан. Адхіліць думкі, прымусіць забыцца пра што-н.

    • А. увагу ад галоўнага пытання.

◊

  • За вушы не адцягнеш (разм. адабр.) — вельмі смачна.

|| незак. адцягваць, ✂.

|| наз. адцягванне, ✂ і адцяжка, ✂.

|| прым. адцяжны, ✂ і адцяжачны, ✂.

адця́жка, ✂, ж.

  1. гл. адцягнуць.

  2. Рух, пры якім халодная зброя, бізун і пад. пры ўдары адцягваецца крыху назад (спец.).

    • Удар з адцяжкай.

адцяні́ць, ✂; зак.

  1. Выдзеліць, паклаўшы цень, зрабіўшы цямнейшым.

    • А. прадмет на малюнку.
  2. перан. Падкрэсліць, зрабіць больш прыкметным.

    • А. стройную постаць цёмным касцюмам.

|| незак. адцяняць, ✂.

адцясні́ць, ✂; зак.

Націскаючы, прымусіць адысці, адсунуцца.

  • А. праціўніка на другі бераг ракі.
  • А. саперніка (перан.).

|| незак. адцясняць, ✂.

адця́ць, ✂; зак.

Адсячы, адрэзаць.

  • А. палец.
  • Хлопцу адцяла нагу (безас.).

|| незак. адцінаць, ✂.

адцячы́, ✂; зак.

Сцячы, выцечы ў іншае месца.

  • Адцякла вада ў нізіну.

|| незак. адцякаць, ✂.

|| наз. адток, ✂.

  • А. крыві.