Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адсе́яць, ✂; зак.

  1. Прасейваннем аддзяліць.

    • А. асцюкі ад мукі.
  2. перан. Выключыць, звольніць.

    • А. двоечнікаў з інстытута.
  3. Перасеяць участак, дзе вымакла збажына.

    • Адсеялі азіміну ярыной.

|| незак. адсяваць, ✂ і адсейваць, ✂.

|| наз. адсяванне, ✂, адсейванне, ✂ і адсеў, ✂.

адсёрбаць, ✂; зак. (разм.).

Сёрбаючы, троху з’есці, адпіць чаго-н. вадкага.

  • А. з міскі булёну.

|| незак. адсёрбваць, ✂.

адскака́ць, ✂; зак.

  1. Скончыць скакаць.

    • А. на адной назе.
  2. Скончыць танцаваць.

    • Цэлы вечар адскакаў.
  3. Выканаць танец.

    • А. казачка.
  4. Праехаць на кані якую-н. адлегласць галопам.

    • Адскакаў на гнядым пяць кіламетраў.

адско́чыць, ✂; зак.

  1. Скачком аддаліцца ад каго-, чаго-н.

    • А. ад дзвярэй.
  2. Стукнуўшыся аб што-н., адляцець.

    • Мячык адскочыў ад сцяны.
  3. Адбіцца, адляцець, адламацца (разм.).

    • Адскочыла ручка ў збане.
  4. Хутка адрасці (разм.).

    • Пасля касьбы атава адскочыла.
  5. Адлучыцца на кароткі час (разм.).

    • А. у магазін на хвілінку.

|| незак. адскокваць, ✂ і адскакваць, ✂.

|| наз. адскокванне, ✂, адскакванне, ✂ і адскок, ✂.

адскрэ́бці, ✂; зак. (разм.).

Скрабучы, зняць што-н. з паверхні; саскрэбці, абчысціць.

  • А. фарбу.

|| незак. адскрабаць, ✂ і адскрэбваць, ✂.

адскубну́ць, ✂; зак.

Скубануўшы, аддзяліць, адарваць.

  • А. кудзелі.

адслаі́цца, ✂; зак.

Аддзяліцца слоем.

|| незак. адслойвацца, ✂.

|| наз. адслойванне, ✂.

|| наз. адслаенне, ✂.

адслаі́ць, ✂; зак.

Аддзяліць слаямі.

  • А. кару.

|| незак. адслойваць, ✂.

|| наз. адслойванне, ✂.

|| наз. адслаенне, ✂.

адслужы́ць, ✂; зак.

  1. Скончыць служыць (у 1, 3 і 4 знач.).

  2. Прабыць на службе нейкі тэрмін.

    • А. два гады.

|| незак. адслужваць, ✂.

адсмакта́ць, ✂; зак.

  1. што і чаго. Смактаннем аддзяліць, адпіць, убавіць.

    • П’яўкі адсмакталі кроў.
  2. Скончыць смактаць.

|| незак. адсмоктваць, ✂.

|| наз. адсмоктванне, ✂.

|| прым. адсмоктвальны, ✂.