Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адранцве́лы, .

Які знаходзіцца ў стане адранцвення, здранцвелы, знямелы.

  • Адранцвелыя ногі.

|| наз. адранцвеласць, .

а́драс, , м.

  1. Надпіс на паштовым адпраўленні, які называе атрымальніка і месца назначэння.

    • Дакладны а. на пасылцы.
    • Зваротны а. (адрас адпраўшчыка).
  2. Месцазнаходжанне, месцажыхарства, а таксама абазначэнне, назва месцазнаходжання, месцажыхарства.

    • Службовы а.
    • Пісаць на а.
  3. Пісьмовае прывітанне ў гонар якой-н. урачыстай падзеі, юбілею.

    • Віншавальны а.

  • Не на той адрас (разм.) — не туды або не таму, куды або каму назначалася.

  • У адрас каго-чаго — у адносінах каго-, чаго-н., пра каго-, што-н.

|| прым. адрасны, .

  • А. стол (установа, якая рэгіструе асоб, што жывуць у пэўнай мясцовасці, і выдае даведкі пра іх месцажыхарства).
  • Адрасная кніга (са спісам адрасоў асоб і ўстаноў).

адрасава́цца, ; зак. і незак. (уст.).

Звярнуцца (-ртацца) асабіста або пісьмова.

адрасава́ць, ; зак. і незак.

  1. Паслаць (-сылаць) на які-н. адрас.

    • А. ліст брату.
  2. перан. Накіраваць (-роўваць).

    • Заўвагі адрасаваны рэдактару.

|| прым. адрасавальны, .

адраса́нт, , м.

Той, хто пасылае паштовае адпраўленне; адпраўнік.

|| ж. адрасантка, .

адраса́т, , м.

Той, каму адрасавана паштовае адпраўленне.

|| ж. адрасатка, .

адрасці́, ; зак.

Дасягнуць ў росце якіх-н. памераў (пра валасы, пазногці, расліны і пад.).

  • Валасы адраслі.

|| незак. адрастаць, .

адрасці́ць, ; зак.

Даць адрасці чаму-н., адгадаваць, адпусціць (пра валасы, пазногці, і пад.).

  • А. бараду.

|| незак. адрошчваць, .

адратава́цца, ; зак.

Выратавацца ад гібелі, знішчэння і пад.

  • А. ад смерці.

|| незак. адратоўвацца, .

адратава́ць, ; зак.

Выратаваць ад гібелі, знішчэння і пад.

  • А. чалавека ад смерці.

|| незак. адратоўваць, .