адрас назоўнік | мужчынскі род
-
Надпіс на паштовым адпраўленні, які называе атрымальніка і месца назначэння.
- Дакладны а. на пасылцы.
- Зваротны а. (адрас адпраўшчыка).
-
Месцазнаходжанне, месцажыхарства, а таксама абазначэнне, назва месцазнаходжання, месцажыхарства.
- Службовы а.
- Пісаць на а.
-
Пісьмовае прывітанне ў гонар якой-н. урачыстай падзеі, юбілею.
- Віншавальны а.
Не на той адрас (размоўнае) — не туды або не таму, куды або каму назначалася.
У адрас каго-чаго — у адносінах каго-, чаго-н., пра каго-, што-н.
|| прыметнік: адрасны.
- А. стол (установа, якая рэгіструе асоб, што жывуць у пэўнай мясцовасці, і выдае даведкі пра іх месцажыхарства).
- Адрасная кніга (са спісам адрасоў асоб і ўстаноў).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)