Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адмаўча́цца, ; зак. (разм.).

Прамаўчаць, ухіліцца ад адказу, гутаркі.

|| незак. адмоўчвацца, .

адмаха́ць, ; зак.

  1. Прамахаць пэўны час чым-н.

  2. Прайсці, праехаць вялікую адлегласць (разм.).

    • А. дзесяць кіламетраў.

|| незак. адмахваць, .

адмахну́цца, ; зак.

  1. Узмахам адагнаць ад сябе каго-, што-н.

    • А. ад мух.
  2. Махнуць рукой у знак пратэсту, нязгоды з чым-н.

  3. перан. Адмовіцца рабіць што-н., не жадаючы разабрацца ў справе (разм.).

    • А. ад таго, што было.
    • А. ад вырашэння пытанняў.

|| незак. адмахвацца.

  • А. рукамі і нагамі (наадрэз адмаўляцца ад каго-, чаго-н.).

адмахну́ць, ; зак.

Узмахам рукі, галавы адагнаць, адкінуць.

  • А. камароў.

|| незак. адмахваць, .

адмацава́цца, ; зак. (афіц.).

Зняцца з уліку.

|| незак. адмацоўвацца, .

|| наз. адмацаванне, .

|| прым. адмацавальны, .

  • А. талон.

адмацава́ць, ; зак.

  1. Зняць з уліку адкуль-н. (афіц.).

  2. Скасаваць прымацаванне.

    • А. навучэнцаў.

|| незак. адмацоўваць, .

|| наз. адмацаванне, .

адмачы́ць, ; зак.

  1. Намачыўшы што-н., аддзяліць, адклеіць.

    • А. прысохлы бінт.
    • А. наклейку.
  2. Вымачыць, зрабіць больш прыдатным для выкарыстання (спец.).

    • А. скуры.
  3. перан. Сказаць або зрабіць што-н. недарэчнае, непрыстойнае (разм.).

    • Ну і адмачыў штуку!

|| незак. адмочваць, .

|| наз. адмочванне, і адмочка, .

|| прым. адмочны, .

адмежава́цца, ; зак.

  1. Аддзяліцца мяжой ад каго-н.

  2. перан. Спыніць зносіны з кім-н., выказаць нязгоду з чым-н.

    • А. ад такіх сяброў.
    • А. ад памылковых поглядаў.

|| незак. адмяжоўвацца, .

|| наз. адмяжоўванне, .

|| наз. адмежаванне, .

адмежава́ць, ; зак.

  1. Мяжуючы, аддзяліць.

    • А. участак.
  2. перан. Аддзяліць, адасобіць адну з’яву ад другой.

|| незак. адмяжоўваць, .

|| наз. адмяжоўванне, .

|| наз. адмежаванне, .

адме́ль, і адме́ліна, , ж.

Тое, што і водмель.