адмачы́ць, ✂; зак.

  1. Намачыўшы што-н., аддзяліць, адклеіць.

    • А. прысохлы бінт.
    • А. наклейку.
  2. Вымачыць, зрабіць больш прыдатным для выкарыстання (спец.).

    • А. скуры.
  3. перан. Сказаць або зрабіць што-н. недарэчнае, непрыстойнае (разм.).

    • Ну і адмачыў штуку!

|| незак. адмочваць, ✂.

|| наз. адмочванне, ✂ і адмочка, ✂.

|| прым. адмочны, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)