Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адзіна...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае толькі адно, звязаны толькі з чым-н. адным, напр. адзінабожжа, адзінаверства, адзінаспадчыннасць, адзінашлюбнасць аднашлюбнасць;
  2. які робіцца, ажыццяўляецца толькі адным, адзіным, напр. адзінаначалле, адзінаўладдзе;
  3. які робіцца, ажыццяўляецца адзін на адзін, напр. адзінаборства.

адзінабо́жжа, ✂, н.

Рэлігія, якая прызнае стваральнікам свету толькі аднаго Бога, монатэізм; проціл. мнагабожжа.

адзінабо́рнічаць, ✂; незак.

Удзельнічаць у адзінаборстве.

адзінабо́рства, ✂, н.

Бой адзін на адзін; паядынак.

  • Уступіць у а. са стыхіяй.

адзінакро́ўны, ✂.

  1. Які паходзіць ад аднаго бацькі, але розных маці (пра дзяцей).

    • Адзінакроўныя браты.
  2. Тое, што і аднапляменны.

    • Адзінакроўныя народы.

|| наз. адзінакроўе, ✂.

адзінанача́лле, ✂, н.

Аднаасобнае кіраўніцтва.

  • Прынцып адзінаначалля.

адзінанача́льнік, ✂, м.

Асоба, якая кіруе на аснове адзінаначалля.

адзіна́рны, ✂.

Які складаецца з адной часткі, не падвойны.

  • Адзінарная рама.

адзінаўла́ддзе, ✂, н.

Кіраванне, калі ўся ўлада сканцэнтравана ў руках адной асобы.

|| прым. адзінаўладны, ✂.

  • А. валадар.

адзіна́ццаць, ліч.

Лік і колькасць 11.

  • А. рублёў.

|| парадкавы ліч. адзінаццаты, ✂.

  • А. дзень.