Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адвака́цтва, ✂, н.

Дзейнасць адваката.

адва́л, ✂, м.

  1. гл. адваліць ​1.

  2. Прыстасаванне ў плузе для адразання і пераварочвання пласта зямлі.

  3. Перавернуты пласт зямлі.

  4. Насып з пустых парод, шлаку і пад. на горных распрацоўках (спец.).

|| прым. адвальны, ✂.

адвалачы́, ✂; зак. (разм.).

Валочачы, адцягнуць.

  • А. мяшок з бульбай.

|| незак. адвалакаць, ✂.

адвалі́цца, ✂; зак.

  1. Аддзяліўшыся, упасці.

    • Кавалак тынку адваліўся.
  2. Схіліць тулава назад; адкінуцца (разм.).

    • А. на спінку крэсла.
  3. Наеўшыся, адсунуцца ад стала, пакінуць есці (разм.).

    • А. ад клёцак.
  4. перан. Паменшаць (пра мароз, спёку і пад.).

    • Мароз адваліўся, і пайшоў снег.

|| незак. адвальвацца, ✂.

адвалі́ць​1, ✂; зак.

  1. Адвярнуць, адкінуць што-н. ад чаго-н.

    • А. камень ад дзвярэй.
    • А. завалу і адчыніць вароты.
  2. Выдзеліць, даць, расшчодрыўшыся (разм. іран.).

    • А. ладны кавалак сала.
    • А. сто тысяч рублёў.

|| незак. адвальваць, ✂.

|| наз. адвальванне, ✂, адвал, ✂ і адвалка, ✂.

|| прым. адвальны, ✂.

адвалі́ць​2, ✂; зак.

Аб суднах, плывучых сродках: адплысці ад берага, прыстані.

  • Параход адваліў у тры гадзіны.

|| незак. адвальваць, ✂.

|| наз. адвальванне, ✂.

|| прым. адвальны, ✂.

  • А. гудок.

адва́р, ✂, м.

Вадкасць, насычаная варам таго, што ў ёй варылася.

  • Рысавы а.

|| прым. адварны, ✂.

адваражы́ць, ✂; зак.

Паводле ўяўленняў забабонных людзей: варажбой зняць чары з каго-н.

|| незак. адварожваць, ✂.

адва́раны, ✂.

Вараны, звараны.

  • Адвараная бульба.
  • Адваранае мяса.

адваро́т, ✂, м.

  1. Адагнуты і прыгладжаны край адзення ці абутку.

    • Пінжак з шырокімі адваротамі.
  2. Адваротны бок чаго-н. (кнігі, паштоўкі і пад.).

    • Подпіс на адвароце здымка.