Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абці́снуць, ✂; зак.

Сціснуць з усіх бакоў (для выдалення вільгаці, для ўшчыльнення, надання патрэбнай формы і пад.).

  • А. салому.
  • А. фанеру пад гідраўлічным прэсам.

|| незак. абціскаць, ✂.

а́бцугі, ✂.

  1. Металічныя шчыпцы.

    • Кавальскія а.
    • Абцугамі не выцягнеш (перан. нічога не даб’ешся ад каго-н. і разм.).
  2. перан. Ваенная аперацыя — ахоп праціўніка з двух бакоў.

    • Узяць у а.

|| прым. абцуговы, ✂.

абцужкі́, ✂.

Маленькія абцугі.

|| прым. абцужковы, ✂.

абцягну́цца, ✂; зак.

Апусціцца, абвіснуць пад цяжарам.

  • Канат абцягнуўся.

|| незак. абцягвацца, ✂.

абцягну́ць, ✂; зак.

  1. Туга нацягнуўшы, абшыць, абабіць тканінай і пад.

    • А. канапу.
  2. Прывесці ў парадак на сабе адзенне, паправіць, пацягнуўшы ўніз.

  3. Адцягнуць, апусціць.

    • Груз абцягнуў вяроўку.
  4. Абгарадзіць.

    • А. дротам участак пашы.

|| незак. абцягваць, ✂.

|| наз. абцягванне, ✂ і абцяжка, ✂.

  • У абцяжку (пра што-н., што шчыльна аблягае што-н., пераважна пра адзенне; разм.).

абцяжа́рыць, ✂; зак.

  1. Зрабіць цяжкім.

    • Плады абцяжарылі дрэўцы.
  2. Выклікаць адчуванне стомы.

    • Зморанасць абцяжарыла рукі і ногі.
  3. перан. Нарабіць цяжкасцей, клопату.

    • А. даручэннямі, просьбамі.

|| незак. абцяжарваць, ✂.

|| наз. абцяжаранне, ✂.

абця́жка, ✂, ж.

  1. гл. абцягнуць.

  2. Тое, чым абцягнута што-н.

    • Канапа са скураной абцяжкай.

|| прым. абцяжачны, ✂.

абцяка́льны, ✂.

  1. Які мае такія вонкавыя абрысы, што забяспечваюць пры руху найменшае супраціўленне паветра, вады і пад.

    • Аўтамабіль абцякальнай формы.
  2. перан. Няпэўны, ухілісты; які абыходзіць спрэчныя пытанні.

    • А. адказ.

|| наз. абцякальнасць, ✂.

абцярпе́цца, ✂; зак. (разм.).

Звыкнуцца з чым-н. непрыемным, церпячы, прывыкнуць да чаго-н.

  • Спачатку было жудасна, а потым абцярпеўся.

абця́ць, ✂; зак.

  1. Абсячы, абрэзаць канцы чаго-н.

    • А. сукі дрэва.
  2. перан. Раптоўна спыніць якое-н. дзеянне.

|| незак. абцінаць, ✂.

|| наз. абцінанне, ✂.