Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абсентэі́зм, ✂, м. (кніжн.).

Ухіленне выбаршчыкаў ад удзелу ў выбарах у дзяржаўныя органы.

|| прым. абсентэісцкі, ✂.

абсервато́рыя, ✂, ж.

Навуковая ўстанова, абсталяваная для астранамічных, метэаралагічных, геафізічных назіранняў, а таксама будынак, у якім вядуцца такія назіранні.

|| прым. абсерваторскі, ✂.

абсе́сці, ✂; зак. (разм.).

  1. Сесці вакол каго-, чаго-н.

    • Дзеці абселі вогнішча.
  2. Сеўшы ў вялікай колькасці, заняць паверхню чаго-н.

    • Мухі абселі стол.
  3. (1 і 2 ас. адз. і мн. не ўжыв.). Пра з’яўленне балячак, сыпу на губах, твары.

    • Балячкі абселі губы.
  4. (1 і 2 ас. адз. і мн. не ўжыв.). Зрабіцца больш шчыльным, апусціцца ўніз.

    • Снег абсеў.
    • Зямля абсела за ноч.
  5. Страціўшы апору ў нагах, зваліцца.

    • Ад страху чалавек абсеў на зямлю.

|| незак. абсядаць, ✂.

абсе́ў, ✂, м.

Тое, што і абсевак.

абсе́яць, ✂; зак.

Правесці сяўбу, засеяць.

  • Абсеялі загоны адборным насеннем.

|| незак. абсяваць, ✂.

абскака́ць, ✂; зак.

  1. Праскакаць вакол каго-, чаго-н.

    • А. балота.
  2. Скачучы, абагнаць.

    • Рысісты конь усіх абскакаў на скачках.
  3. перан. Перамагчы, апярэдзіць у чым-н.

    • А. канкурэнтаў.

|| незак. абскакваць, ✂.

абска́рдзіць, ✂; зак.

Падаць афіцыйную скаргу наконт чаго-н., што прызнаецца незаконным, няправільным.

  • А. судовы прыгавор.

|| незак. абскарджваць, ✂.

|| наз. абскарджанне, ✂.

абсклюдава́ць, ✂; зак.

Абчасаць склюдам.

  • А. бервяно.

|| незак. абсклюдоўваць, ✂.

абскрэ́бці, ✂; зак.

Скрабучы, ачысціць што-н.

  • А. моркву.
  • А. бульбіну.

|| незак. абскрабаць, ✂ і абскрэбваць, ✂.

абску́бці, ✂; зак.

  1. Скубучы, ачысціць (ад пер’я).

    • А. курыцу.
  2. Скубучы, зрабіць больш роўным.

    • А. стог сена.
  3. Сашчыпаць, паз’ядаць (траву і пад.).

    • Авечкі абскублі ўсе ўзмежкі.

|| незак. абскубаць, ✂ і абскубваць, ✂.