Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аддзе́лка, , ж.

  1. Наданне якога-н. пэўнага выгляду (шляхам рамонту, апрацоўкі, аздаблення і пад.).

    • А. кватэры.
  2. Тое, што служыць упрыгожаннем, аздобай чаго-н.

    • Карункавая а.

|| прым. аддзелачны, .

  • Аддзелачныя работы.

аддзе́рці, ; зак.

Тое, што і ададраць.

|| незак. аддзіраць, .

аддзеясло́ўны, .

У граматыцы: утвораны ад дзеяслова.

  • А. назоўнік.

аддзіма́ць, ; незак.

Дзьмучы, подыхам адносіць, адганяць назад ці ўбок.

  • А. пару ад сподачка.

аддзьмуць, ; зак.

Дзьмучы, аддаліць, перамясціць што-н.

аддзяжу́рыць, ; зак.

  1. Закончыць дзяжурства.

  2. Правесці на дзяжурстве некаторы час.

    • А. ноч.

|| незак. аддзяжурваць, .

аддзя́ка, , ж.

Адплата за дабро, за паслугу.

  • У аддзяку падарыць сябру кнігу.

аддзя́каваць, ; зак.

Адплаціць, падзякаваць за паслугу.

  • А. за дапамогу.

аддзяле́нне, , н.

  1. гл. аддзяліцца, -ць.

  2. Тое, што і аддзел (у 1 знач.).

    • А. банка.
    • А. міліцыі.
  3. Самастойная частка канцэрта, тэатральнага паказу.

    • Другое а. канцэрта.
  4. Ніжэйшае вайсковае падраздзяленне, што ўваходзіць у склад узвода.

    • Камандзір аддзялення.
  5. Асобная, адасобленая частка памяшкання, партфеля і пад.

    • А. ў бумажніку.

|| прым. аддзяленчы, і аддзялённы, .

  • Аддзяленчыя штаты.
  • Аддзялённы камандзір.
  • Загад аддзялённага (наз.).

аддзялі́цца, ; зак.

  1. Адстаць, адарвацца і пад. ад цэлага, выдзеліцца.

    • А. ад натоўпу.
    • Мяса аддзялілася ад косці.
  2. Стаць самастойным гаспадаром пасля падзелу маёмасці, адасобіцца (уст.).

    • Сын аддзяліўся аб бацькоў.

|| незак. аддзяляцца, .

|| наз. аддзяленне, .