Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абдзе́рці, ; зак.

Тое, што і абадраны.

|| незак. абдзіраць, .

|| наз. абдзіранне, .

абдзе́рціся, ; зак.

Тое, што і абадрацца.

|| незак. абдзірацца, .

абдзіра́ла, , м.; , ж., (разм.).

Той (тая), хто вымагае непамерную цану, плату; хабарнік, махляр.

абдзіра́лаўка, , ж. (разм.).

Вымаганне непамерна высокай платы (за паслугі, тавар і пад.).

абдзі́рка, , ж.

  1. гл. абадраць.

  2. мн. Ільняное ці канаплянае валакно з-пад грэбеня, кудзеля з такога валакна.

|| прым. абдзірачны, .

  • А. станок.

абдзьму́хаць, ; зак.

Дзьмухаючы, ачысціць ад пылу, пяску і пад.

|| незак. абдзьмухваць, .

|| наз. абдзьмухванне, .

абдзялі́ць, ; зак.

  1. Не даць ці даць мала, дзелячы ці размяркоўваючы што-н.

    • Усіх надзяліў, а сябе абдзяліў.
  2. Надзяліць усіх, многіх чым-н., даючы кожнаму яго долю.

    • А. дзяцей гасцінцамі.

|| незак. абдзяляць, і абдзельваць, .

|| наз. абдзельванне, .

абдзяўбці́, ; зак.

  1. Падзяўбаць, зрабіць паверхню няроўнай.

    • Куры абдзяўблі агуркі.
  2. Паадбіваць што-н., дзеўбучы (разм.).

    • А. лёд.

|| незак. абдзёўбваць, .

абдра́паны, (разм.).

Пакрыты драпінамі, абадраны.

  • Абдрапаныя рукі.

абдра́паць, ; зак. (разм.).

Зрабіць драпіну, многа драпін на чым-н.

  • А. ногі ў лесе.

|| незак. абдрапваць, .