Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аддале́нне, ✂, н.

  1. гл. аддаліць.

  2. Даль, далёкая адлегласць.

    • Дуб стаяў у аддаленні.

адда́лены, ✂.

  1. Які знаходзіцца ці адбываецца далёка.

    • Аддаленыя вёскі.
    • А. шум.
  2. Аддзелены вялікім прамежкам часу.

    • Аддаленая эпоха.
  3. перан. Мала падобны.

    • Аддаленае падабенства.

|| наз. аддаленасць, ✂.

аддалі́ць, ✂; зак.

Зрабіць больш далёкім (у прасторы, часе і пад.).

  • А. прадмет ад фотаапарата.
  • А. сустрэчу.

|| незак. аддаляць, ✂.

|| звар. аддаліцца, ✂.

|| незак. аддаляцца, ✂.

|| наз. аддаленне, ✂.

адда́ны, ✂.

Прасякнуты любоўю і вернасцю да каго-, чаго-н.

  • А. змагар.
  • Адданыя справе людзі.
  • Аддана (прысл.) працаваць.

|| наз. адданасць, ✂.

аддары́ць, ✂; зак. (разм.).

Зрабіць каму-н. падарунак у адказ.

|| незак. аддорваць, ✂.

адда́цца, ✂; зак.

  1. каму-чаму і на што. Аддаць сябе, пакарыцца не супраціўляючыся.

    • А. на волю пераможцы.
  2. Цалкам прысвяціць сябе каму-, чаму-н.

    • А. навуцы.
  3. Пра жанчыну: уступіць у палавую сувязь з кім-н.

  4. перан. Адгукнуцца, адазвацца, адбіцца.

    • У гарах аддалося рэха.
    • Боль аддаўся ў паясніцы.
  5. безас. Будзе аддадзена, заплачана.

    • Некалі аддасца.

|| незак. аддавацца, ✂.

адда́ць, ✂; зак.

  1. Вярнуць назад.

    • А. доўг.
    • Што вінен, а. павінен (прыказка).
  2. Даць што-н. сваё каму-, чаму-н., выкарыстаць на што-н.

    • А. жыццё за Радзіму.
    • А. усе сілы навуцы.
    • Колькі аддаў за шапку? (перан. заплаціў; разм.).
  3. каго каму ці за каго. Выдаць замуж.

    • А. дачку за лейтэнанта.
  4. Здаць, уручыць з якой-н. мэтай, змясціць куды-н.

    • А. боты ў рамонт.
    • А. сына ў школу.
  5. Танна прадаць (разм.).

    • А. за бясцэнак.
  6. Зрабіць, выканаць (тое дзеянне, якое выражана назоўнікам).

    • А. загад (загадаць).
  7. Зрабіць рэзкі, кароткі рух назад (пра зброю пры выстрале).

    • Ружжо аддало ў плячо.
    • Аддае ў спіну (безас. і перан. пра боль).
  8. Адвязаць, паслабіць (спец.).

    • А. якар.

|| незак. аддаваць, ✂.

|| наз. адданне, ✂ і аддача, ✂.

  • Даць грошы без аддачы.
  • Аддача пры выстрале.

адда́ча, ✂, ж.

  1. гл. аддаць.

  2. Тое, што і каэфіцыент карыснага дзеяння (спец.).

  3. перан.

    • Карысны вынік работы.
    • Працаваць з поўнай аддачай.

аддзе́л, ✂, м.

  1. Падраздзяленне ў структуры якой-н. установы, прадпрыемства або ўстанова, якая ўваходзіць у склад якой-н. арганізацыі.

    • А. кадраў.
    • Галантарэйны а. магазіна.
  2. Тэматычна аб’яднаная частка кнігі, газеты.

    • А. хронікі ў газеце.

аддзе́лачнік, ✂, м.

Рабочы, спецыяліст па аддзелачных работах.

|| ж. аддзелачніца, ✂.