Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адглыну́ць, ✂; зак. (разм.).

Адпіць, крыху глынуўшы.

  • А. вады.

адглянцава́ць, ✂; зак.

Навесці глянец, бляск на што-н.

  • А. паркет.

адгні́сці, ✂; зак.

Тое, што і адгніць.

адгні́ць, ✂; зак.

Згніўшы, адваліцца, адпасці.

  • Сукі на дрэве адгнілі.

|| незак. адгніваць, ✂.

адго́да, ✂, ж. (разм.).

Аддзяка, адплата за што-н.

  • Быць у адгодзе.

адго́н, ✂, м.

  1. гл. адагнаць.

  2. Малако, з якога сепаратарам адагнана, аддзелена смятана.

    • Наліць парасятам адгону.
  3. Пра жывёлу: знаходжанне на пашы, не ў памяшканнях (спец.).

    • Авечкі на адгоне.

|| прым. адгонны.

  • Адгонная жывёлагадоўля.

адго́р’е, ✂, н.

Адгалінаванне асноўнага горнага ланцуга.

  • Адгор’і Карпат.

адгрузі́ць, ✂; зак.

Пагрузіўшы, адправіць.

  • А. станкі для завода.
  • А. вугаль.

|| незак. адгружаць, ✂.

|| наз. адгрузка, ✂.

|| прым. адгрузачны, ✂.

адгру́каць, ✂; зак. (разм.).

  1. Перастаць грукаць.

  2. перан. Пабудаваць, зрабіць, арганізаваць што-н. вялікае, дарагое і пад.

    • А. сабе дом.
    • А. польку на танцах.
  3. перан. Працуючы, выконваючы абавязак, адбыць, адслужыць нейкі час.

    • Два гады на чыгунцы адгрукалі.

адгры́зці, ✂; зак.

Грызучы, адкусіць, ад’есці.

|| незак. адгрызаць, ✂.