Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адваява́цца, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і адваяваць (у 2 знач.).

  • Адваяваўся салдат.

адваява́ць, ✂; зак.

  1. Вярнуць вайной.

    • А. сваю зямлю ў захопнікаў.
  2. Кончыць ваяваць (разм.).

    • Салдат сваё адваяваў.
  3. перан. Дамагчыся чаго-н. настойлівасцю.

    • А. пераходны сцяг.

|| незак. адваёўваць, ✂.

адве́даць, ✂; зак.

  1. Наведаць каго-, што-н., пабываць у каго-н. дзе-н.

    • А. хворага сябра.
    • А. родны кут.
  2. чаго. Пакаштаваць, паспытаць.

    • А. спелых груш.

|| незак. адведваць, ✂.

|| наз. адведванне, ✂.

адве́дзіны, ✂.

Сяброўскае наведванне каго-н.

  • Прыйсці ў а.

адве́дкі, ✂.

  1. Наведванне жанчыны, якая нарадзіла дзіця.

    • Прыйсці ў а. з пірагамі.
  2. Тое, што і адведзіны.

адве́зці, ✂; зак.

  1. Везучы, даставіць каго-, што-н. і завезці куды-н.

    • А. госця дадому.
  2. Везучы, убраць на пэўную адлегласць.

    • А. з дарогі каменне.

|| незак. адвозіць, ✂.

|| наз. адвоз, ✂ і адвозка, ✂.

адве́ку, прысл.

Спрадвеку, з даўніх часоў.

  • Тут ваўкі а. вядуцца.

адве́с, ✂, м. (спец.).

Невялікі груз на шнуры або нітцы для вызначэння вертыкальнага напрамку; грунтвага.

  • Шнур з адвесам.

адве́сіць, ✂; зак.

Адкрыць што-н. завешанае; зняць або адсунуць убок тое, чым было што-н. завешана.

  • А. акно.

◊

  • Адвесіць губы (разм. неадабр.) — надзьмуцца, пакрыўдзіцца.

|| незак. адвешваць, ✂.

адвеслава́ць, ✂; зак.

Вяслуючы, аддаліцца, адплыць ад чаго-н.

  • А. ад берага.

|| незак. адвяслоўваць, ✂.