Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак.

1. што. Прыціснуўшы, пашкодзіць; адцзяліць, адрэзаць.

А. пальцы дзвярыма.

2. што. Сцісканнем адцзяліць вадкасць.

А. тварог.

3. каго-што. Адцясняючы, прымусіць адысці, адступіць.

А. натоўп назад.

4. што. Націснуўшы, зрабіць адбітак на чым.-н.

А. след.

5. што. Зрабіць адбітак тэксту, малюнка; адцрукаваць (спец.).

А. карэктуру.

|| незак. адціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

адцура́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак., каго-чаго.

Адрачыся, парваць сувязь, адносіны з кім-, чым-н.; перастаць прызнаваць за ісціну што-н. роднае, блізкае, сваё; пакінуць прызнаваць.

А. родных, блізкіх.

адцыклява́ць гл. цыкляваць.

адцэнтрава́ць гл. цэнтраваць.

адцяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што (разм.).

1. Доўга пранасіць абутак, адзенне.

Адцягаў кажух гадоў пяць.

2. Адцягнуць у некалькі заходаў.

Адцягалі за гадзіну сухое вецце.

|| незак. адця́гваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

адця́гнены, -ая, -ае.

Абстракгны.

Адцягненае паняцце.

Адцягненае мысленне.

|| наз. адця́гненасць, -і, ж.

адцягну́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ця́гнецца; зак.

1. Пра войскі: адысці назад, убок.

2. Стаць адвіслым ад якога-н. цяжару.

Кішэні адцягнуліся.

3. Адкласціся на пазнейшы час.

Размова адцягнулася.

Ад’езд адцягнуўся.

|| незак. адця́гвацца, -аецца.

адцягну́ць, -цягну́, -ця́гнеш, -ця́гне; -цягні́; -ця́гнуты ія́гнены; зак.

1. каго-што. Перамясціць, цягнучы; адсунуць.

А. багаж у бок.

2. каго-што. Адвесці, перавесці ў іншае месца.

А. войскі.

3. Пацягнуўшы, напяць; нацягнуць.

А. шнур.

4. што. Падоўжыць каваннем, зрабіць танчэйшым.

А. касу.

5. што. Зрабіць адвіслым.

А. кішэні.

6. перан., што. Адтэрмінаваць (разм.).

А. плацяжы.

7. перан., што. Адхіліць думкі, прымусіць забыцца пра што-н.

А. увагу ад галоўнага пытання.

За вушы не адцягнеш (разм., адабр.) — пра вельмі смачную ежу.

|| незак. адця́гваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адця́гванне, -я, н. і адця́жка, -і, ДМ -жцы, ж. (да 3, 4 і 6 знач.).

|| прым. адцяжны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.) і адця́жачны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

адця́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. гл. адцягнуць.

2. Рух, пры якім халодная зброя, бізун і пад. пры ўдары адцягваецца крыху назад (спец.).

Удар з адцяжкай.

адцяні́ць, -цяню́, -це́ніш, -це́ніць; -це́нены; зак., што.

1. Выдзеліць, паклаўшы цень, зрабіўшы цямнейшым па тоне.

А. прадмет на малюнку.

2. перан. Падкрэсліць, зрабіць больш прыкметным, выразнейшым, ярчэйшым; узмацніць.

А. стройную постаць цёмным касцюмам.

|| незак. адцяня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.