Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адхо́пліваць гл. адхапіць.

адхрысці́цца, -рышчу́ся, -ры́сцішся, -ры́сціцца; зак., ад каго-чаго (разм.).

Адмовіцца, ухіліцца ад каго-, чаго-н.; адчапіцца, адгаварыцца, адвязацца.

Неяк удалося а. ад паездкі.

|| незак. адхры́шчвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

адху́каць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

1. Адагрэць дыханнем.

А. рукі.

2. перан. Выратаваць, вярнуць сілы (доглядам, увагай і пад.).

Ледзь адхукалі малога.

|| незак. адху́кваць, -аю, -аеш. -ае.

адцадзі́ць, -цаджу́, -цэ́дзіш, -цэ́дзіць; -цэ́джаны; зак., што.

Цэдзячы, адліць; адцзяліць рэдкае, вадкасць ад гушчы і пад.

А. малако.

А. бульбу.

|| незак. адцэ́джваць, -аю, -аеш, -ае.

адцвісці́, -цвіту́, -цвіце́ш, -цвіце́; -цвіцём, -цвіцяце́, -цвіту́ць; -цвіў, -цвіла́, -ло́; -цвіці́; зак.

1. Скончыць цвісці.

Адцвіла ў полі грэчка.

2. перан. Адкрасаваць (пра маладосць, жыццё).

Адцвіла маладосць.

|| незак. адцвіта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

адце́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Разнавіднасць аднаго і таго ж колеру (гуку і пад.).

А. ружовага колеру.

2. перан. Асаблівасць, якая ўяўляе сабою ледзь улоўны пераход ад аднаго да другога.

Розныя адценні ў значэнні слова.

3. перан., чаго. Дадатковая ўласцівасць чаго-н.

Прагучаў папрок з адценнем злосці.

адце́рці, адатру́, адатрэ́ш, адатрэ́; адатро́м, адатраце́, адатру́ць; адцёр, -це́рла; адатры́; -цёрты; зак.

1. што. Трэннем выдаліць што-н. прысохлае, прыклеенае і пад.

А. бруд з вопраткі.

2. каго-што. Расціраючы, вярнуць адчувальнасць каму-, чаму-н.

А. шчокі з марозу.

А. ногі.

3. каго-што. Адціснуць, адцясніць; выцесніць (разм.).

А. саперніка.

4. што. Пашкодзіць, адцяць, прычыніўшы боль (разм.).

А. пальцы.

|| незак. адціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

адце́рціся, адатру́ся, адатрэ́шся, адатрэ́цца; адатро́мся, адатраце́ся, адатру́цца; адцёрся, -це́рлася; адатры́ся; зак.

1. Знікнуць пасля сцірання, чысткі.

Фарба з вопраткі хутка адцерлася.

2. Праціскаючыся куды-н., быць адцёртым назад (разм.).

Чалавек з чамаданам адцёрся ад натоўпу.

|| незак. адціра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

адці́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

Абмежаваная частка чаго-н., што вымерваецца ў прасторы; адрэзак.

А. лініі метро.

адціна́ць гл. адцяць.