Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адхіну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Адсланіцца, адхіліцца (пра тое, што захінае).

Фіранка адхінулася.

2. Падацца ўбок, адступіцца.

А. ад акна.

3. перан. Адмовіцца ад каго-, чаго-н., адступіцца.

А. ад свайго таварыша.

4. перан. Адлучыцца, адысці на кароткі час.

А. на хвілінку.

|| незак. адхіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

адхіну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., што.

1. Адсланіць, адхіліць (тое, чым захінута што-н.).

А. фіранку.

А. заслону.

2. Адхіліць, адвесці ўбок.

А. галаву.

|| незак. адхіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. адхіна́нне, -я, н.

адхісну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся; -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Адхіліцца, рэзка падацца ўбок.

А. ад дзвярэй.

2. перан. Адмовіцца, адступіцца, адвярнуцца ад каго-, чаго-н.

Сябры адхіснуліся ад яго.

|| незак. адхі́ствацца, -аюся, -аешся, -аецца.

адхлы́нуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; зак.

Хлынуўшы, адысці, адступіць.

Вада адхлынула назад.

Натоўп адхлынуў.

адхо́джваць¹ гл. адхадзіць¹.

адхо́джваць² гл. адхадзіць².

адхо́длівасць гл. адыходлівы.

адхо́длівы гл. адыходлівы.

адхо́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Пахілая паверхня гары і пад., схіл.

2. Бакавая паверхня дарожнага палатна.

Пусціць цягнік пад а.

адхо́нны, -ая, -ае.

Не круты, спадзісты, пахілы.

А. спуск.