Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абясшко́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго-што.

Зрабіць бясшкодным.

А. бомбу.

|| незак. абясшко́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абясшко́джванне, -я, н. і абясшко́джанне, -я, н.

аб’яўле́нне, -я, н.

1. гл. аб’явіць.

2. Паведамленне, аб’ява аб чым-н. у вуснай або пісьмовай форме, абвяшчэнне.

аб’яўля́цца гл. аб’явіцца.

аб’яўля́ць гл. аб’явіць.

абяца́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Абяцанне (часцей нявыкананае).

Абяцанкі-цацанкі, а дурню радасць (прыказка).

Карміць абяцанкамі каго (разм., неадабр.) — даваць абяцанні што-н. зрабіць, але не выконваць іх.

абяца́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Добраахвотнае абавязацельства зрабіць што-н.

Выконваць абяцанні.

Парушаць а.

Узяць а. з каго-н.

абяца́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. і незак. (разм.).

Тое, што і абяцаць (у 1 знач.).

Абяцаўся прыехаць у госці.

абяца́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак. і незак., каго-што і з інф., каму.

1. Даць (даваць) якое-н. абяцанне.

Абяцалі прыняць на працу.

2. незак. Падаваць надзеі на што-н., выклікаць якія-н. спадзяванні.

Вечар абяцае быць цёплым.

|| зак. таксама паабяца́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны (да 1 знач.; разм.).