Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абязво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

Зрабіць бязводным.

А. драўніну.

А. арганізм.

|| незак. абязво́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абязво́джванне, -я, н.

абязво́лець, -ею, -ееш, -ее; зак.

Стаць бязвольным; страціць здольнасць валодаць сабою.

Без працы чалавек абязволеў.

абязво́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго.

Пазбавіць волі; зрабіць бязвольным.

А. чалавека.

|| незак. абязво́льваць, -аю, -аеш, -ае.

абязгро́шаць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

Застацца без грошай.

А. у дарозе.

абязгро́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., каго (разм.).

Пакінуць без грошай; пазбавіць грошай.

|| незак. абязгро́шваць, -аю, -аеш, -ае.

абязгу́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што.

Пазбавіць гучання.

|| незак. абязгу́чваць, -аю, -аеш, -ае.

аб’язджа́ць гл. аб’ехаць, аб’ездзіць.

абяздо́лець, -ею, -ееш, -ее; зак.

Стаць абяздоленым, няшчасным.

абяздо́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго.

Зрабіць няшчасным, пазбавіўшы самага неабходнага.

Вайна абяздоліла многіх людзей.

|| незак. абяздо́льваць, -аю, -аеш, -ае.

абяззбро́іць, -ро́ю, -ро́іш, -ро́іць; -ро́ены; зак., каго-што.

1. Адабраць зброю, зрабіць бяззбройным.

А. канвой.

2. перан. Пазбавіць магчымасці і жадання пярэчыць, супраціўляцца чаму-н.

Спакойнасць яго мяне абяззброіла.

|| незак. абяззбро́йваць, -аю, -аеш, -ае.