Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абарва́цца, -ву́ся, -ве́шся, -ве́цца; -вёмся, -вяце́ся, -ву́цца; -ві́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Адарвацца, аддзяліцца ад чаго-н.

Трос абарваўся.

2. Не ўтрымаўшыся, зваліцца, упасці адкуль-н.

А. з рыштавання.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Нечакана спыніцца, перарвацца (пра якое-н. дзеянне, працэс).

Гутарка абарвалася.

Песня абарвалася.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Рэзка, без паступовага пераходу кончыцца.

За горадам шаша абарвалася.

5. Абнасіцца, знасіць да дзірак вопратку.

|| незак. абрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. абры́ў, -ры́ву, м. (да 1 знач.).

абарва́ць¹, -ву́, -ве́ш, -ве́; -вём, -вяце́, -ву́ць; -ві́; -ва́ны; зак.

1. што. Сарваць што-н.

А. яблык.

2. што. Абабраць, пазрываць плады, ягады і пад.

А. яблыню.

3. што. Вырваць што-н.

А. пялёсткі рамонка.

4. што. Адарваць што-н. ад чаго-н.; моцна нацягнуўшы, разарваць.

А. фіранку.

А. электраправодку.

5. перан., што. Раптоўна і рэзка спыніць якое-н. дзеянне.

А. песню.

6. перан., каго. Перапыніць, прымусіць змоўкнуць каго-н. (разм.).

А. субяседніка.

7. што. Пашкодзіць, пакусаць; разарваць, кусаючы (пра сабак; разм.).

Сабака абарваў штаны.

Абарваць тэлефон (разм.) — часта, многа званіць па тэлефоне.

|| незак. абрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абры́ў, -ры́ву, м. (да 4 знач.).

абарва́ць², 1 і 2 ас. не ўжыв., -ве́; -ва́ны; зак.

Нарваць вакол; апухнуць і нагнаіцца.

Палец абарваў.

|| незак. абрыва́ць, -а́е.

абарда́ж, -у, м.

Старадаўні спосаб марскога бою — счэпліванне свайго судна з варожым для рукапашнай схваткі.

Узяць на а.

|| прым. абарда́жны, -ая, -ае.

абармо́т, -а, Мо́це, мн. -ы, -аў, м. (разм., неадабр.).

Чалавек, учынкі і паводзіны якога выклікаюць абурэнне; нягоднік, прайдоха, ашуканец, грубіян.

|| ж. абармо́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

абаро́г, -а, мн. -і, -аў, м.

Збудаванне ў выглядзе стрэшкі, узнятай на чатырох слупках, пад якім захоўваюцца снапы, салома, сена.

абаро́на, -ы, ж.

1. гл. абараніць.

2. Сукупнасць сродкаў, неабходных для адпору ворагу.

Мацаваць абарону краіны.

3. Сістэма абарончых збудаванняў.

Прарваць абарону ворага.

4. Абарончы бок у судовым працэсе, у гульні.

Сведкі абароны.

Гуляць у абароне.

|| прым. абаро́нны, -ая, -ае.

абаро́нца, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т-ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў.

1. Той, хто каго-, што-н. абараняе, заступнік.

Абаронцы крэпасці.

Абаронцы міру.

А. дзяцей.

2. Адвакат.

На судзе выступіў а.

3. Гулец групы абароны ў футбольнай, хакейнай і пад. камандах.

Левы а.

абаро́нчы, -ая, -ае.

Які адносіцца да абароны, мае сваёй мэтай абарону, прызначаны для яе.

Абарончая тактыка.

Абарончыя збудаванні.

абаро́т, -у, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Поўны круг вярчэння.

Кола робіць дзесяць абаротаў у секунду.

2. Асобная частка, стадыя якой-н. дзейнасці, развіцця чаго-н. (спец.).

А. палявых культур.

3. Сукупнасць работ, аперацый, якія складаюць поўны цыкл у выкарыстанні чаго-н. (спец.).

А. вагонаў.

4. Абарачэнне грашовых сродкаў і тавараў для ўзнаўлення, атрымання прыбытку.

А. капіталу.

Пусціць грошы ў а.

Гадавы а.

Узяць у абарот каго (разм.) — аказваць (аказаць) рашучае ўздзеянне на каго-н., прымушаць (прымусіць) весці сябе як належыць.

|| прым. абаро́тны, -ая, -ае (да 3 і 4 знач.).

Абаротныя сродкі.