Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абюракра́ціць, -ра́чу, -ра́ціш, -ра́ціць; -ра́чаны; зак., каго-што (разм.).

Зрабіць бюракратам, бюракратычным.

А. работу канцылярыі.

|| незак. абюракра́чваць, -аю, -аеш, -ае.

аб’я́ва, -ы, мн. -ы, аб’я́ў, ж.

1. гл. аб’явіць.

2. Паведамленне, якое даводзіцца да ўсеагульнага ведама.

Даць аб’яву ў газету.

аб’яві́цца, -яўлю́ся, -я́вішся, -я́віцца; зак.

1. З’явіцца, выявіцца; знайсціся; падаць вестку.

Не гаруй, яшчэ а. твой брат.

2. Выказаць жаданне што-н. зрабіць.

Ехаць па дровы аб’явіўся старэйшы сын.

|| незак. аб’яўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

аб’яві́ць, -яўлю́, -я́віш, -я́віць; -я́ўлены; зак., каго-што.

Тое, што і абвясціць.

А. аб сходзе.

|| незак. аб’яўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. аб’я́ва, -ы, мн. -ы, аб’я́ў, ж. і аб’яўле́нне -я, н.

абяга́ць гл. абегчы.

аб’яда́цца гл. аб’есціся.

аб’яда́ць гл. аб’есці.

аб’ядзе́нне, -я, н. (разм.).

Пра што-н. вельмі смачнае.

Пірог з грыбамі — гэта а.

аб’ядна́льны, -ая, -ае.

Які вядзе да аб’яднання, згуртавання.

А. з’езд.

аб’ядна́нне, -я, н.

1. гл. аб’яднацца, аб’яднаць.

2. Арганізацыя, саюз.

Вытворчае а.

Літаратурнае а.