Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абці́снуцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нецца; зак.

Стаць абціснутым; прымяцца.

Салома абціснулася.

|| незак. абціска́цца, -а́ецца.

абці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак., што.

Сціснуць з усіх бакоў (для выдалення вільгаці, для ўшчыльнення, надання патрэбнай формы і пад.), прымяць.

А. салому.

А. фанеру пад гідраўлічным прэсам.

|| незак. абціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

абцугі́, -о́ў.

1. Металічны інструмент у выглядзе двух змацаваных на шарніры стрыжняў, які служыць для сціскання, захоплівання, расколвання, вырывання.

Сталярныя а.

2. Інструмент, які выкарыстоўваецца ў кавальскай справе для захоплівання і заціскання жалеза.

Кавальскія а.

3. перан. Тое, што стрымлівае, заціскае развіццё чаго-н.

Краіна ў абцугах крызісу.

4. перан. Ваенная аперацыя — ахоп праціўніка з двух бакоў.

Абцугамі не выцягнеш — нічога не даб’ешся ад каго-н.

Узяць у абцугі — стварыць каму-н. абставіны, становішча безвыходнасці.

|| прым. абцуго́вы, -ая, -ае.

абцужкі́, -о́ў.

Маленькія абцугі.

|| прым. абцужко́вы, -ая, -ае.

абцягну́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ця́гнецца; зак.

Апусціцца, абвіснуць пад цяжарам.

Канат абцягнуўся.

|| незак. абця́гвацца, -аецца.

абцягну́ць, -цягну́, -ця́гнеш, -ця́гне; -цягні́; -ця́гнуты; зак., што.

1. Туга нацягнуўшы, абшыць, абабіць тканінай і пад.

А. канапу.

2. Прывесці ў парадак на сабе адзенне, паправіць, пацягнуўшы ўніз.

3. Адцягнуць, апусціць.

Груз абцягнуў вяроўку.

4. Абгарадзіць.

А. дротам участак пашы.

|| незак. абця́гваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абця́гванне, -я, н. і абця́жка, -і, ДМ -жцы, ж.

абцяжа́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -жа́р; -раны; зак., каго-што.

1. Зрабіць цяжкім.

Плады абцяжарылі дрэўцы.

2. Выклікаць адчуванне стомленасці.

Зморанасць абцяжарыла рукі і ногі.

3. перан. Нарабіць цяжкасцей, клопату.

А. даручэннямі, просьбамі.

|| незак. абцяжа́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абцяжа́ранне, -я, н. і абцяжа́рванне, -я, н.

абця́жка, -і, ДМ -жцы, ж.

1. гл. абцягнуць.

2. Тое, чым абцягнута што-н.

Канапа са скураной абцяжкай.

|| прым. абця́жачны, -ая, -ае.

абцяка́льны, -ая, -ае.

1. Які мае такія вонкавыя абрысы, што забяспечваюць пры руху найменшае супраціўленне паветра, вады і пад.

Аўтамабіль абцякальнай формы.

2. перан. Які абыходзіць спрэчныя пытанні́; няпэўны, ухілісты.

А. адказ.

|| наз. абцяка́льнасць, -і, ж.

абцяка́ць гл. абцячы.