Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аднаство́льны, -ая, -ае.

З адным ствалом.

Аднаствольнае ружжо.

аднасяльча́нін, -а, мн.а́не і (з ліч. 2, 3, 4) -ча́ніны, -ча́наў іа́н, м., чый або з кім.

Жыхар або ўраджэнец сяла ў дачыненні да каго-н. з гэтага ж сяла.

|| ж. аднасяльча́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

аднато́мнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Аднатомнае выданне.

А. твораў Янкі Купалы.

аднато́мны, -ая, -ае.

У адным томе.

А. слоўнік.

аднато́нны¹, -ая, -ае.

1. Дцнастайны паводле тону, гучання; манатонны; нязменлівы.

Аднатонная песня.

2. Аднаколерны.

А. стэп.

|| наз. аднато́ннасць, -і, ж.

аднато́нны², -ая, -ае.

Разлічаны на перавозку адной тоны грузу.

А. грузавік.

аднатыпо́вы і аднаты́пны, -ая, -ае.

Аднаго ці падобнага тыпу.

Аднатыповыя вобразы.

Аднатыпныя машыны.

|| наз. аднатыпо́васць, -і, ж. і аднаты́пнасць, -і, ж.

аднаўле́нне гл. аднавіць.

аднаўле́нчы гл. аднавіць.

аднаўля́цца гл. аднавіцца.