Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аблысе́ць гл. лысець.

аблы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

1. Абматаць, апавіць, абвязаць чым-н.

А. дротам.

2. перан. Падпарадкаваць сабе.

А. павуцінай даўгоў.

3. перан. Прывабіць, прылашчыць, увесці ў зман.

А. чарамі.

|| незак. аблы́тваць, -аю, -аеш, -ае.

аблюбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., каго-што.

Выбраць сабе каго-, што-н. па гусце.

А. месца для адпачынку.

|| незак. аблюбо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

абляга́нне гл. аблегчы.

абляга́ць гл. аблегчы.

аблягчы́ць, -лягчу́, -ле́гчыш, -ле́гчыць; -лягчы́ў, -чы́ла; -ле́гчаны; зак.

1. каго-што. Зрабіць лягчэйшым, вызваліць ад лішняга грузу.

А. лодку.

2. што. Спрасціць, зрабіць прасцей і лягчэй.

А. канструкцыю самалёта.

3. што. Зрабіць менш цяжкім.

А. працу.

А. сваё становішча.

4. каго-што. Супакоіць, утаймаваць пакуты.

А. боль.

|| незак. аблягча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. аблягчэ́нне, -я, н.

аблягчэ́нне, -я, н.

1. гл. аблягчыць.

2. Стан лёгкасці, вызвалення ад чаго-н.

Адчуць а.

аблямава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; зак., што.

1. Абшыць па краях палоскай з іншага матэрыялу.

А. рукавы сукенкі.

2. перан. Акружыць што-н., размясціцца вакол чаго-н.

Алешнік прыгожа аблямаваў берагі возера.

|| незак. аблямо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. аблямо́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. (да 1 знач.) і аблямо́ўванне, -я, н.

аблямо́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

1. гл. аблямаваць.

2. Матэрыял, якім аблямоўваюць; тое, што паласой акаймоўвае па краях што-н.

Рукавы з футравай аблямоўкай.

|| прым. аблямо́вачны, -ая, -ае.

абля́пацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак., чым і без дап. (разм.) Апырскацца; запэцкаць сябе чым-н.

А. брудам.