Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абтынкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., што.

Тое, што і атынкаваць.

А. сцены дома.

|| незак. абтынко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абтынко́ўванне, -я, н.

абува́цца гл. абуцца.

абува́ць гл. абуць.

абуджа́льны, -ая, -ае.

Які абуджае да чаго-н.; пабуджальны.

А. заклік.

абудзі́цца, абуджу́ся, абу́дзішся, абу́дзіцца; зак.

1. Тое, што і прачнуцца.

А. на досвітку.

А. ад крыку.

2. перан. Ажывіцца, напоўніцца шумам, гоманам.

Вуліца абудзілася ад начной цішыні.

Прырода абудзілася да новага жыцця.

3. перан. Узнікнуць, выявіцца (пра пачуцці, уласцівасці, якасці).

Абудзілася пачуццё адказнасці за справу.

4. Вярнуцца да жыцця, дзейнасці, аднавіць жыццёвыя працэсы.

Прырода абудзілася да новага жыцця.

|| незак. абуджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

абудзі́ць, абуджу́, абу́дзіш, абу́дзіць; абу́джаны; зак.

1. каго-што. Перапыніць чый-н. сон; прымусіць ачнуцца.

Шум абудзіў жанчыну.

2. перан., што. Парушыць спакой, напоўніць гукамі, галасамі, вярнуць да жыцця, дзейнасці, вывесці са стану спакою.

Гоман абудзіў вуліцу.

3. перан., што. Выклікаць якія-н. пачуцці, уласцівасці, якасці.

А. фантазію дзяцей.

|| незак. абуджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абуджэ́нне, -я, н.

абу́за, -ы, ж.

1. Непрыемны абавязак, лішні клопат, турбота.

Узваліць абузу на чалавека.

2. Той (тое), хто (што) абцяжарвае каго-, што-н.

Лішнія рэчы — а. ў дарозе.

абумо́віць, -мо́ўлю, -мо́віш, -мо́віць; -мо́ўлены; зак., што.

1. Выклікаць што-н., з’явіцца прычынай, матывам для ўзнікнення чаго-н.

Старанная праца абумовіла поспех.

2. Абмежаваць што-н. пэўнымі ўмовамі, дагаворамі́; агаварыць.

А. свой удзел у рабоце.

|| незак. абумо́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

абура́льны, -ая, -ае.

Які выклікае гнеў, абурэнне.

А. ўчынак.

|| наз. абура́льнасць, -і, ж.

абу́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

Стаць абураным; разгневацца.

А. дрэнным учынкам.

А. на таварыша.

|| незак. абура́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.