Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адраза́ць гл. адрэзаць.

адразны́, -а́я, -о́е.

1. Такі, які трэба і можна адрэзаць.

А. талон.

2. Не суцэльны, з прышытай часткай.

Сукенка з адразным станікам.

3. Прызначаны для адразання.

А. станок.

адра́зу, прысл.

1. Зараз жа, у той самы момант, неадкладна.

Набегаўшыся, сынок а. засынае.

2. Адначасова.

Людзі выйшлі а. з усіх хат.

3. Непасрэдна за чым-н.

А. за хатай малады сад.

4. За адзін раз, з першага разу.

Як усё зрабіць а.?

5. З самага пачатку.

Чалавек а. спадабаўся.

адраі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -і́цца; зак. (спец.).

Утварыць новы рой, аддзяліўшыся ад старога (пра пчол).

Пчолы адраіліся.

адра́іць, -ра́ю, -ра́іш, -ра́іць; -ра́ім, -ра́іце, -ра́яць; адра́й; зак., каму з інф.

Адгаварыць ад чаго-н., параіць, пераканаць не рабіць чаго-н.

Дзецям адраілі так позна ісці ў лес.

адраі́ць, -раю́, -раі́ш, -раі́ць; -раі́м, -раіце́, -рая́ць; -ро́ены; зак., каго-што (спец.).

Аддзяліць частку пчол для ўтварэння новага рою.

адрака́цца гл. адрачыся.

адрамантава́ць гл. рамантаваць.

адранцве́лы, -ая, -ае.

Які знаходзіцца ў стане адранцвення, здранцвелы, знямелы.

Адранцвелыя ногі.

|| наз. адранцве́ласць, -і, ж.

адранцве́ць гл. дранцвець.