Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адпя́ць, адапну́, адапне́ш, адапне́; адапнём, адапняце́, адапну́ць; адпя́ў, -пя́ла; адапні́; адпя́ты; зак., каго-што.

1. Аддзяліць, павесіўшы фіранку, штору і пад.

А. сабе куток у хаце.

2. Адвязаць што-н. падцягнутае.

А. падпругу ў каня.

|| незак. адпіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

адпяча́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што. (уст.).

Раскрыць, распакаваць.

А. канверт.

|| незак. адпяча́тваць, -аю, -аеш, -ае.

адпячы́, -пяку́, -пячэ́ш, -пячэ́; -пячо́м, -печаце́, -пяку́ць; -пёк, -пякла́, -ло́; -пячы́; -пе́чаны; зак., што.

Ператрымаць у печы.

А. хлеб так, што скарынка адстала.

|| незак. адпяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

адпячы́ся, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -пячэ́цца, -пяку́цца, -пёкся, -пякла́ся, -ло́ся; зак.

Перасядзець у печы, перапячыся (пра хлеб і пад.).

Хлеб адпёкся.

|| незак. адпяка́цца, -а́ецца.

адрабі́ць, -раблю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены; зак.

1. Адпрацаваць узамен за што-н.

Я адраблю вам на касьбе.

2. Скончыць, перастаць рабіць, працаваць.

Дзед сваё ўжо адрабіў.

3. Папрацаваць, парабіць нейкі час.

Адрабіў два гады.

4. чаго-што. Зрабіць так, каб вярнуць што-н. да ранейшага стану.

Таго, што зробіш, часам назад не адробіш.

5. Стаць непрыгодным для працы; знасіцца ад працяглай работы.

|| незак. адрабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і адро́бліваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 4 знач.).

|| прым. адрабо́тачны, -ая, -ае (да 1 і 4 знач.; спец.).

адрабо́ткі, -аў (гіст.).

Праца селяніна са сваімі прыладамі, канём на пана за карыстанне зямлёй, за пазыку і пад.

Уся вёска хадзіла да пана на а.

|| прым. адрабо́тачны, -ая, -ае.

Адработачная рэнта.

адраджэ́нне, -я, н.

1. Аднаўленне, уздым пасля перыяду заняпаду, разбурэння, з’яўленне зноў.

А. прамысловасці.

2. Эпоха Рэнесансу — перыяд росквіту навук і мастацтваў у Еўропе пасля Сярэдневякоўя.

адрадзі́цца, -раджу́ся, -ро́дзішся, -ро́дзіцца; зак.

1. Аднавіцца, стаць зноў дзейным, жывым; аджыць.

Адрадзілася народная гаспадарка.

2. перан. Абудзіцца да новага жыцця, паявіцца зноў.

|| незак. адраджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

адрадзі́ць, -раджу́, -ро́дзіш, -ро́дзіць; -ро́джаны; зак., каго-што.

Выклікаць адраджэнне каго-, чаго-н., аднавіць пасля перыяду разбурэння, заняпаду.

А. горад.

А. традыцыі.

|| незак. адраджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

адраза́нне гл. адрэзаць.