абсушы́цца, -сушу́ся, -су́шышся, -су́шыцца; зак.
Высушыць сваю вопратку.
А. ля вогнішча.
|| незак. абсу́швацца, -аюся, -аешся, -аецца.
абсушы́ць, -сушу́, -су́шыш, -су́шыць; -су́шаны; зак., каго-што.
Высушыць зверху, кругом.
А. мокрае адзенне.
|| незак. абсу́шваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. абсу́шванне, -я, н. і абсу́шка, -і, ДМ -шцы, ж.
абсцы́са, -ы, ж. (спец.).
Адна з каардынат, якая вызначае месца пункта ў прасторы.
|| прым. абсцы́сны, -ая, -ае.
абсцэ́с, -у, м. (спец.).
Запаленне тканак якога-н. органа з нагнаеннем; гнойны нарыў.
А. лёгкіх.
|| прым. абсцэ́сны, -ая, -ае.
абсы́пацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -плецца; зак.
1. Абваліцца, разваліцца, сыплючыся; апасці.
Лісце даўно абсыпалася з дрэў.
Склеп абсыпаўся.
2. Пакрыцца мноствам чаго-н.
Начное неба абсыпалася зорамі.
|| незак. абсыпа́цца, -а́ецца.
абсы́паць, -плю, -плеш, -пле; -сы́п; -паны; зак.
1. каго-што. Пасыпаць, пакрыць каго-, што-н. зверху чым-н. сыпкім; сыплючыся, раскідваючыся, пакрыць паверхню чаго-н.; пакрыць з усіх бакоў.
А. цукрам пірагі.
Пялёсткі яблынь абсыпалі зямлю.
Іней абсыпаў кожную іголачку елак.
2. безас., каго-што. Пакрыць высыпкай.
Увесь твар і губы абсыпала.
3. перан., каго-што. Шчодра надзяліць каго-н. чым-н.
А. падарункамі.
А. кампліментамі.
|| незак. абсыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. абсыпа́нне, -я, н. і абсы́пка, -і, ДМ -пцы, ж. (да 1—3 знач.).
5. Абтрэсці што-н. з чаго-н.
абся́г, -у, м.
1. Прастора, абшар, далягляд.
Любавацца абсягам палёў.
2. перан. Сфера, галіна дзейнасці каго-, чаго-н.
А. інтарэсаў.
|| прым. абся́жны, -ая, -ае.
абсядла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.
Тое, што і асядлаць (у 1 і 2 знач.).