Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аднапляме́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто належыць да аднаго з кім-н. племені.

|| ж. аднапляме́нніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

аднапляме́нны, -ая, -ае.

Які належыць да аднаго з кім-н. племені.

аднапо́лы, -ая, -ае (спец.).

Пра расліны: які мае адзнакі толькі аднаго полу (мужчынскага ці жаночага).

|| наз. аднапо́ласць, -і, ж.

аднаразо́вы, -ая, -ае.

Які адбываецца адзін раз, за адзін раз выкарыстоўваецца, прыгодны на адзін раз; аднакратны.

А. пропуск.

Аднаразовая дапамога.

А. шпрыц.

|| наз. аднаразо́васць, -і, ж.

аднаро́дны, -ая, -ае.

Які належыць да таго самага роду, разраду; аднолькавы.

Аднародныя паняцці.

Аднародныя члены сказа — у граматыцы: якія выконваюць у сказе аднолькавую сінтаксічную функцыю.

|| наз. аднаро́днасць, -і, ж.

аднасе́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м., чый або з кім (разм).

Тое, што і аднасяльчанін.

Не адставаць ад сваіх аднасельцаў!

аднаскла́д, -у, -дзе, м. (спец.) Найпрасцейшы від алгебраічнага выразу элементарнай алгебры; прыватны выпадак мнагаскладу.

аднаскладо́вы, -ая, -ае.

Які змяшчае ў сабе адзін склад.

Аднаскладовае слова.

|| наз. аднаскладо́васць, -і, ж.

аднаспа́льны, -ая, -ае.

Разлічаны для спання аднаму чалавеку.

А. ложак.

аднаста́йны, -ая, -ае.

1. Аднолькавы, заўсёды такі самы, нязменны на ўсім працягу.

Аднастайная прырода.

Аднастайныя ўражанні.

2. Манатонны.

А. шум пушчы.

3. Аднародны паводле складу, будовы.

Аднастайная структура глебы.

4. Падобны адзін на адзін, зроблены на адзін узор.

Шэрыя аднастайныя будынкі.

|| наз. аднаста́йнасць, -і, ж.