Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адляжа́ць гл. адлежаць.

адляпі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ле́піцца; зак. (разм.).

Тое, што і адклеіцца, адстаць.

Адляпілася марка.

|| незак. адле́плівацца, -аецца і адляпля́цца, -я́ецца.

адляпі́ць, -ляплю́, -ле́піш, -ле́піць; -ле́плены; зак., што (разм.).

Тое, што і адклеіць.

А. наклейку.

|| незак. адле́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

адлята́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. Скончыць лятаць.

2. што. Прабыць у авіяцыі, у лётным саставе пэўны час.

Пятнаццаць гадоў адлятаў.

адлята́ць² гл. адляцець.

адляце́цца, -лячу́ся, -ляці́шся, -ляці́цца; -ляці́мся, -леціце́ся, -ляця́цца; -ляці́ся; зак. (разм.).

Летучы, перамясціцца, аддаліцца на пэўную адлегласць.

Варона крыху адляцелася і села.

|| незак. адлята́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

адляце́ць, -лячу́, -ляці́ш, -ляці́ць; -ляці́м, -леціце́, -ляця́ць; -ляці́; зак.

1. Летучы, перамясціцца, аддаліцца ад каго-, чаго-н. на пэўную адлегласць.

А. на дзесяць кіламетраў.

2. Паляцець; пакінуць якое-н. месца, вылецеўшы.

Адляцелі буслы ў вырай.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Адысці, мінуць, знікнуць (кніжн.).

Дні дзяцінства адляцелі.

4. Адскочыць убок ад моцнага ўдару, штуршка (разм.).

Мячык адляцеў ад сцяны.

5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Адарвацца, адпасці (пра што-н. прымацаванае; разм.).

Наклейка адляцела.

|| незак. адлята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.