Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абапе́рці і апе́рці, -пру́, -прэ́ш. -прэ́; -про́м, -праце́, -пру́ць; абапёр, -пе́рла; абапры́; абапёрты; зак., што.

Паставіць, прыставіць, упіраючы ў што-н., каб надаць чаму-н. большую ўстойлівасць.

А. локці аб стол.

|| незак. абапіра́ць і апіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

абапе́рціся і апе́рціся, -пру́ся, -прэ́шся, -прэ́цца; -про́мся, -праце́ся, -пру́цца; -пёрся, -пе́рлася; -пры́ся; зак.

1. на каго-што і аб каго-што. Прыхіліцца да каго-, чаго-н., выкарыстаць што-н. як апору, налегчы на каго-, што-н.

А. рукамі.

А. спінай аб сцяну.

2. перан., на каго-што. Знайсці падтрымку, апору ў кім-н.

А. на асяроддзе.

3. перан., на што. Выкарыстаць што-н. у якасці асновы для разважанняў, крыніцы інфармацыі.

А. на лічбы.

|| незак. абапіра́цца і апіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

абапі́цца, -п’ю́ся, -п’е́шся, -п’е́цца; -п’ёмся, -п’яце́ся, -п’ю́цца; -пі́ўся, -піла́ся, -ло́ся; зак.

Напіцца чаго-н. звыш меры.

А. півам.

|| незак. абапіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

абапі́ць, -п’ю́, -п’е́ш, -п’е́; -п’ём, -п’яце́, -п’ю́ць; -пі́ў, -піла́, -ло́; зак., каго (разм.).

Увесці каго-н. у страту, многа выпіўшы за яго кошт.

Я ж вас не аб’ем і не абап’ю.

|| незак. абапіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

абапрэ́лы, -ая, -ае.

Які абгніў, папрэў з усіх бакоў.

Абапрэлая стрэшка.

абапрэ́ць, -прэ́ю, -прэ́еш, -прэ́е; зак.

Папрэць з усіх бакоў.

|| незак. абаправа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

абараназдо́льны, -ая, -ае.

Здольны абараняцца, падрыхтаваны да абароны.

|| наз. абараназдо́льнасць, -і, ж.

абара́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

1. Булачны выраб з заварнога пшанічнага цеста ў выглядзе кольца.

Купіць дзецям абаранкаў.

2. перан. Рулявое кола ў аўтамабілі, трактары і пад.

Круціць а.

3. у знач. прысл. абара́нкам. У форме, у выглядзе кольца.

Скруціцца абаранкам.

Абаранкам не завабіш каго (разм.) — ніякімі сродкамі не ўгаворыш.

Дзірка ад абаранка (разм., іран.) — нічога, пустое месца.

Зарабіць на абаранкі (разм., неадабр.) — заслужыць пакаранне за якую-н. правіннасць.

|| прым. абара́начны, -ая, -ае (да 1 знач.).

абара́начнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Той, хто пячэ або прадае абаранкі.

|| ж. абара́начніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

абарані́цца гл. абараніць.