Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абслі́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго-што (разм.).

Намачыць слінай; запэцкаць.

А. нагруднік.

|| незак. абслі́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

абслу́га, -і, ДМу́зе, ж.

1. Сістэма сродкаў бытавога абслугоўвання насельніцтва; сэрвіс.

На добрым узроўні а. ў горадзе.

2. зб. Службовы персанал, які абслугоўвае каго-н.

Сабралася на сход а. бальніцы.

|| прым. абслуго́вы, -ая, -ае.

А. персанал.

абслуго́ўваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. каго-што. Выконваць работу, звязаную з задавальненнем чыіх-н. бытавых патрэб.

А. хворых.

А. пакупнікоў.

2. што. Выконваць работу, звязаную з эксплуатацыяй машын, станкоў і пад.

А. некалькі станкоў.

|| зак. абслужы́ць, -лужу́, -лу́жыш, -лу́жыць; -лу́жаны.

|| наз. абслуго́ўванне, -я, н..

абслу́хаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што.

Абследаваць стан унутраных органаў шляхам выслухвання.

А. хворага.

|| незак. абслу́хваць, -аю, -аеш, -ае.

абсма́жыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -жыцца; зак.

Стаць абсмажаным.

Мяса абсмажылася.

|| незак. абсма́жвацца, -аецца.

абсма́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -ма́ж; -жаны; зак., каго-што.

Абпячы з усіх бакоў, падсмажыць.

А. качку.

А. кавалак мяса.

|| незак. абсма́жваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абсма́жванне, -я, н.

абсмакава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., што.

Упадабаць што-н. па смаку.

Дзеці абсмакавалі мёд.

абсмакта́ць, -макчу́, -мо́кчаш, -мо́кча; -макчы́; -макта́ны; зак., што.

1. Пасмактаць з усіх бакоў.

А. цукерку.

2. перан. Усебакова вывучыць, абдумаць; смакуючы, падрабязна расказаць аб чым-н. (разм.).

А. усё да дробязей.

|| незак. абсмо́ктваць, -аю, -аеш, -ае.

абсмалі́цца, -смалю́ся, -сма́лішся, -сма́ліцца; зак.

Тое, што і асмаліцца.

|| незак. абсма́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

абсмалі́ць¹ гл. смаліць¹.