Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абсі́вераць гл. сівераць.

абскака́ць, -скачу́, -ска́чаш, -ска́ча; -скачы́; -скака́ны; зак., каго-што.

1. Праскакаць вакол каго-, чаго-н.

А. балота.

2. Скачучы, абагнаць.

Рысісты конь усіх абскакаў на скачках.

3. перан. Перамагчы, апярэдзіць у чым-н.

А. канкурэнтаў.

|| незак. абска́кваць, -аю, -аеш, -ае.

абска́рдзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

Падаць афіцыйную скаргу ў вышэйшую інстанцыю наконт чаго-н., што прызнаецца незаконным, няправільным.

А. судовы прыгавор.

|| незак. абска́рджваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абска́рджанне, -я, н.

абсклюдава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак., што.

Абчасаць склюдам.

А. бервяно.

|| незак. абсклюдо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

абскрэ́бці, -рабу́, -рабе́ш, -рабе́; -рабём, -рабяце́, -рабу́ць; -ро́б, -рэ́бла; -рабі́; -рэ́бены; зак., што.

Скрабучы, ачысціць што-н.

А. моркву.

А. бульбіну.

|| незак. абскраба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і абскрэ́бваць, -аю, -аеш, -ае.

абску́бці, -о́ў, -бе́ш, -бе́; -бём, -бяце́, -бу́ць; -ку́б, -бла; -бі́; -куба́ны іу́бены; зак., каго-што.

1. Скубучы, ачысціць (ад пер’я).

А. курыцу.

2. Скубучы, зрабіць больш роўным.

А. стог сена.

3. Сашчыпаць, паз’ядаць (траву і пад.).

Авечкі абскублі ўсе ўзмежкі.

|| незак. абскуба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і абску́бваць, -аю, -аеш, -ае.

абскура́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Вораг асветы, навукі, цемрашал, рэакцыянер.

|| ж. абскура́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. абскура́нцкі, -ая, -ае.

абскуранты́зм, -у, м. (кніжн.).

Варожае стаўленне да асветніцтва і культурнага прагрэсу, цемрашальства; склад думак, характар дзеянняў абскуранта.

|| прым. абскуранты́сцкі, -ая, -ае.

абсле́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; -даваны; зак. і незак., каго-што.

1. Зрабіць (рабіць) агляд, праверку чаго-н.

2. Уважліва азнаёміцца (знаёміцца) з чым-н., вывучаць (вывучыць) што-н.

А. жыллёвыя ўмовы.

А. мясцовасць.

|| наз. абсле́даванне, -я, н.

Легчы ў бальніцу на а.

абслі́згаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

Зрабіць што-н. гладкім, коўзкім.

А. горку.

|| незак. абслі́згваць, -аю, -аеш, -ае.