Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абсе́вак, -се́ўка, мн.е́ўкі, -се́вак, м.

1. Лапік на ніве, які застаўся незасеяным.

2. толькі мн. Рэшткі ад прасявання; высеўкі.

Змесці ў кучу абсеўкі.

3. мн., перан. Пра што-н. непаўнавартаснае.

Мы ж табе не абсеўкі якія.

|| прым. абсе́ўкавы, -ая, -ае.

абсе́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што (разм.).

Седзячы, абмяць.

А. крэсла.

|| незак. абсе́джваць, -аю, -аеш, -ае.

абсе́йваць гл. абсеяць.

абсе́кчы, -сяку́, -сячэ́ш, -сячэ́; -сячо́м, -сечаце́, -сяку́ць; -се́к, -кла; -сячы́; -се́чаны; зак., каго-што.

Тое, што і абсячы.

|| незак. абсяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абсяка́нне, -я, н.

абсемяні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, -меніце́, -мяня́ць; -нёны; зак., каго-што.

1. Засеяць насеннем.

А. поле.

2. Тое, што і асемяніць (спец.).

|| незак. абсемяня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. абсемяне́нне, -я, н.

абсентэі́зм, -у, м. (кніжн.).

Ухіленне выбаршчыкаў ад удзелу ў выбарах у дзяржаўныя органы.

|| прым. абсентэі́сцкі, -ая, -ае.

абсервато́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

Навуковая ўстанова, абсталяваная для астранамічных, метэаралагічных, геафізічных назіранняў, а таксама будынак, у якім вядуцца такія назіранні.

|| прым. абсервато́рскі, -ая, -ае.

абсе́сці, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -ся́дзе; зак. (разм.).

1. каго-што. Сеўшы, размясціўшыся вакол каго-, чаго-н., абкружыць.

Дзеці абселі вогнішча.

2. каго-што. Сеўшы ў вялікай колькасці, заняць паверхню чаго-н.

Мухі абселі стол.

3. (1 і 2 ас. адз. і мн. не ўжыв.). Пра з’яўленне балячак, сыпу на губах, твары.

Балячкі абселі губы.

4. (1 і 2 ас. адз. і мн. не ўжыв.). Зрабіцца больш шчыльным, апусціцца ўніз, апасці.

Снег абсеў.

Зямля абсела за ноч.

5. Страціўшы апору ў нагах, зваліцца; асунуцца ўніз.

Ад страху чалавек абсеў на зямлю.

|| незак. абсяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

абсе́ў, -се́ву, м.

Тое, што і абсевак.

абсе́яць, -се́ю, -се́еш, -се́е; -се́й; -се́яны; зак., што.

Правесці сяўбу, засеяць.

Абсеялі загоны адборным насеннем.

|| незак. абсява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.