Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абрэ́зак, -зка, мн. -зкі, -зкаў, м.

Астатак ад рэзкі чаго-н.

Абрэзкі скуры.

Абрэзкі дошак.

|| прым. абрэ́зкавы, -ая, -ае.

абрэ́зацца, -рэ́жуся, -рэ́жашся, -рэ́жацца; -рэ́жся; зак.

Параніць сябе чым-н. вострым; парэзацца.

А. асколкам шкла.

|| незак. абрэ́звацца, -аюся, -аешся, -аецца і абраза́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

абрэ́заць, -рэ́жу, -рэ́жаш, -рэ́жа; -рэ́ж; -рэ́заны; зак.

1. Адразаючы па краях ці з канцоў, пакараціць, паменшыць што-н.; падрэзаць.

А. пазногці.

2. Аддзяліць, адрэзаць што-н., зрэзаць збоку, па ўсёй паверхні́; зняць.

А. сухія галіны на яблынях.

А. гарэлую скарынку ў хлебе.

3. што. Параніць чым-н. вострым, парэзаць.

А. палец.

4. перан., каго-што. Рэзка перапыніць, прымусіць змоўкнуць (разм.).

А. на першым слове.

5. перан. Паменшыць, скараціць памеры, колькасць чаго-н.

А. паёк.

|| незак. абрэ́зваць, -аю, -аеш, -ае і абраза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абрэ́званне, -я, н. (да 1 знач.), абраза́нне, -я, н. (да 1 знач.) і абрэ́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 1 знач.).

абрэ́к, -а, мн. -і, -аў, м. (гіст.).

Горац, які прымаў удзел у барацьбе супраць царскіх войск і адміністрацыі.

абса́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -са́д, ж.

1. Дрэвы, кусты, пасаджаныя ўздоўж ці вакол чаго-н.; насаджэнні.

Усцяж шляху зелянела маладая а.

2. Тое, што і шуфляда (у 2 знач.).

А. для акна.

|| прым. абса́давы, -ая, -ае.

абсадзі́ць, -саджу́, -са́дзіш, -са́дзіць; -са́джаны; зак.

1. што і чым. Пасадзіць дрэвы, кусты вакол чаго-н.

А. сядзібу бярозамі.

2. каго. Перамагчы, паваліць каго-н. (разм.).

Ён і мядзведзя абсадзіць.

|| незак. абса́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абса́джванне, -я, н. і абса́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (спец.).

|| прым. абса́дачны, -ая, -ае. (да 1 знач.).

абсалю́т, -у, Мю́це, м. (кніжн.).

1. У ідэалістычнай філасофіі: вечная нязменная першааснова ўсяго існага (дух, ідэя, бажаство).

2. Нешта безадноснае, незалежнае, самаіснае.

Узвесці ў а.

3. Мяжа дасканаласці, узор; найвышэйшае разумовае ўяўленне пра што-н.

абсалю́тны, -ая, -ае.

1. Безумоўны, неабмежаваны, узяты па-за ўсякім параўнаннем.

Абсалютныя і адносныя паказчыкі.

А. чэмпіён (спартсмен-пераможац у мнагабор’і).

2. Поўны, канчатковы.

А. спакой.

Абсалютная большасць (пераважная большасць). Абсалютная манархія (самадзяржаўе). А. слых (слых, які дакладна вызначае вышыню любога тону). Абсалютна (прысл.) правільна.

Абсалютны нуль — самая нізкая тэмпература (-273,15 °С).

Абсалютны нуль — пра нікчэмнага, зусім бескарыснага ў якой-н. справе чалавека.

абсалюты́зм, -у, м.

Форма дзяржаўнага кіравання, пры якой вярхоўная ўлада цалкам належыць самадзяржаўнаму манарху; неабмежаваная манархія.

|| прым. абсалюты́сцкі, -ая, -ае.

абсвіста́ць, -ві́шчу, -ві́шчаш, -ві́шча; -вішчы́; -віста́ны; зак., каго-што.

Свістам выказаць каму-н. сваё неадабрэнне, асуджэнне.

А. артыста.

|| незак. абсві́стваць, -аю, -аеш, -ае.