Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адстрэ́льваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. адстрэліць.

2. каго-што. Паляваць на каго-н. з прамысловай і інш. мэтай, забіваючы па дазволу і пад. (спец.).

А. дзікіх качак.

|| наз. адстрэ́л, -у, м. (да 2 знач.).

А. ваўкоў.

адсту́каць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

1. Перадаць, выканаць, зрабіць, стукаючы па чым-н.

А. такт.

Гадзіннік адстукаў 12 гадзін.

2. Стукаючы, пашкодзіць.

А. сабе ўсе пальцы.

|| незак. адсту́кваць, -аю, -аеш, -ае.

адступа́льны, -ая, -ае.

Які носіць характар адступлення, звязаны з адступленнем.

А. манеўр.

адступі́цца, -туплю́ся, -ту́пішся, -ту́піцца; зак., ад каго-чаго (разм.).

1. Ступіўшы адзін або некалькі крокаў назад, убок, аддаліцца ад каго-, чаго-н.; адступіць.

А. некалькі крокаў ад брамы.

2. Саступіўшы ўбок, перастаць засланяць дарогу, святло.

Адступіўся ад акна.

3. перан. Адмовіцца ад чаго-н., перастаць адстойваць што-н.

А. ад сваіх намераў.

4. перан. Перастаць мець зносіны з кім-н., адвярнуцца ад каго-н.; адкаснуцца, адчапіцца.

Усе адступіліся ад яго.

Адступіся ты ўжо!

5. Адысці, аддаліцца ад першакрыніцы, ісціны і пад.

Не а. ад праўды ні на крок.

|| незак. адступа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

адступі́ць, -туплю́, -ту́піш, -ту́піць; зак.

1. Адысці, аддаліцца ад каго-, чаго-н.

А. улева на два крокі.

2. Адысці назад пад націскам праціўніка.

Адступілі з баямі.

А. перад цяжкасцямі (перан.).

3. ад каго. Перанесці ўвагу з асноўнага на другараднае.

Аўтар адступіў ад тэмы.

4. ад чаго. Перастаць прытрымлівацца чаго-н.

А. ад старых звычаяў.

5. ад чаго. Зрабіць водступ на паперы, пішучы ці друкуючы што-н.

А. ад краю.

6. ад чаго і без дап. Адмовіцца ад свайго намеру, сваіх планаў.

Ён не а. ад свайго.

7. Паменшыцца; адлегчы; спасці (разм.).

Мароз адступіў.

Хвароба адступіла (перан.).

|| незак. адступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. адступле́нне, -я, н. (да 2—4 знач.).

адступле́нне, -я, н.

1. гл. адступіць.

2. Адхіленне ад асноўнай тэмы; устаўка ў тэкст якога-н. літаратурнага твора, не звязаная з яго асноўнай тэмай або сюжэтнай лініяй.

Лірычнае а. ў літаратурным творы.

адсту́пнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які адступіўся, адрокся ад ранейшых перакананняў.

|| ж. адсту́пніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. адсту́пніцкі, -ая, -ае.

адсту́пніцтва, -а, н.

Паводзіны, спосаб дзеяння адступніка; здрада ранейшым поглядам.

адступны́, -а́я, -о́е (уст.).

Які даецца каму-н. за згоду адмовіцца, адступіцца ад каго-, чаго-н.

Адступныя грошы.

Сто тысяч рублёў адступнога (наз.).

адсу́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.

1. Сунучыся, перамясціцца на невялікую адлегласць; аддаліцца.

А. ад акна.

2. перан. Стаць менш значным, менш важным.

3. Адчыніцца, раскрыцца, адхінуцца.

|| незак. адсо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.