Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адры́ў гл. адарвацца, адарваць.

адрыўны́, -а́я, -о́е.

Такі, які можна адрываць або ад якога можна што-н. адрываць.

А. каляндар.

адры́ць, -ры́ю, -ры́еш, -ры́е; -ры́ты; зак.

1. гл. рыць.

2. каго-што. Рыючы, дастаць, вызваліць.

А. скарб.

|| незак. адрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

адрэагава́ць гл. рэагаваць.

адрэгулява́ць гл. рэгуляваць.

адрэдагава́ць гл. рэдагаваць.

адрэ́з, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -у, гл. адрэзаць.

2. -а. Кусок тканіны, адрэзаны для шыцця чаго-н.

Купіць а. на паліто.

3. -а. Месца, па якім адрэзана што-н.

Шырыня дошкі ў адрэзе.

адрэ́зак, -зка, мн. -зкі, -зкаў, м.

1. Невялікі адрэзаны кавалак чаго-н., адцінак.

А. дошкі.

2. Частка чаго-н., што вымяраецца ў прасторы або часе.

А. шляху.

Адрэзак прамой — мноства (частка прамой), якое складаецца з двух розных пунктаў і ўсіх пунктаў, якія ляжаць паміж імі.

адрэ́заць, -рэ́жу, -рэ́жаш, -рэ́жа; -рэ́ж; -рэ́заны; зак.

1. што і чаго. Аддзяліць рэжучым інструментам.

А. кавалак хлеба.

Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж (прыказка).

2. што і чаго. Аддзяліць межаваннем (зямельны ўчастак).

3. перан., каго-што. Аддзяліць, парушыць сувязь паміж кім-, чым-н.; перагарадзіць.

А. частку войска ад галоўных сіл.

А. дарогу.

4. Рэзка, катэгарычна сказаць, заявіць (разм.). —

Мне з вамі няма чаго гаварыць! — адрэзала жанчына.

|| незак. адраза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і адрэ́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адраза́нне, -я, н., адрэ́званне, -я, н. і адрэ́з, -у, м. (да 1 і 2 знач.).

Лінія адрэзу (па якой трэба адрэзаць).

адрэкамендава́цца гл. рэкамендавацца.