Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адпле́сці, -ляту́, -ляце́ш, -ляце́; -ляцём, -лецяце́, -ляту́ць; -лёў, -ляла́, -ло́; -ляці́; -ле́цены; зак., што.

Аддзяліць, расплятаючы.

|| незак. адплята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

адплёўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

Выплёўваць з рота, ачышчацца ад чаго-н. непрыемнага.

|| зак. адплява́цца, -люю́ся, -люе́шся, -люе́цца; -люёмся, -люяце́ся, -люю́цца; -лю́йся.

адплы́сці і адплы́ць, -лыву́, -лыве́ш, -лыве́; -лывём, -лывяце́, -лыву́ць; -лы́ў, -лыла́, -ло́; зак.

1. Паплыўшы, аддаліцца ад каго-, чаго-н.

2. Выйсці ў плаванне ад берага, у падарожжа.

3. перан. Павольна, плаўна аддаліцца; мінуцца, знікнуць.

Бярозавыя прысады парадзелі, адплылі ўбок.

Гады адплылі і не вернуцца.

|| незак. адплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. адплыццё, -я́, н. і адплыва́нне, -я, н.

Адплыццё парахода.

адплю́шчыць, -лю́шчу, -лю́шчыш, -лю́шчыць; -лю́шчаны; зак., што.

Расплюшчыць, адкрыць (вочы).

|| незак. адплю́шчваць, -аю, -аеш, -ае.

адпо́йваць гл. адпаіць.

адпо́мсціць гл. помсціць.

адпо́р, -у, м.

Адбіццё нападу або процідзеянне каму-, чаму-н.

Даць а. ворагу.

адпо́рвацца гл. адпароцца.

адпо́рваць гл. адпароць.

адпра́ва, -ы, мн. -ы, -ра́ў, ж.

Набажэнскі абрад, які праводзіцца па просьбе вернікаў (шлюб, хрэсьбіны, паніхіда і пад.).