Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адмо́чванне гл. адмачыць.

адмо́чваць гл. адмачыць.

адмо́чка гл. адмачыць.

адмо́чны гл. адмачыць.

адмурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., што.

Пабудаваць, вымураваць з камення ці з цэглы.

А. дом.

адму́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак. (разм.).

Перастаць мучыцца, перанесці мукі; памерці, смерцю пазбавіцца ад мук.

Адмучылася гаротная.

адмыка́цца гл. адамкнуцца.

адмыка́ць гл. адамкнуць.

адмысло́вы, -ая, -ае.

1. Адметны, своеасаблівы, непаўторны.

А. скарб паэта.

2. Спецыяльны, асобага прызначэння.

А. інструмент.

3. Выдатны, цудоўны.

А. работнік.

А. напітак.

|| наз. адмысло́васць, -і, ж.

адмы́цца, -мы́юся, -мы́ешся, -мы́ецца; зак.

1. Змыць з сябе бруд.

З дарогі ледзь адмыўся.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зрабіцца чыстым, адмыцца, знікнуць пры мыцці.

Пляма на абрусе адмылася.

3. перан. (звычайна з адмоўем). Аднавіць аб сабе ранейшую думку (разм.).

Страціўшы рэпутацыю, да канца дзён не адмыешся.

|| незак. адмыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.