Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абстра́кцыя, -і, ж.

1. Мысленнае адцягненне, адасабленне ад тых ці іншых бакоў, уласцівасцей або сувязей прадметаў і з’яў для выдзялення асноўных, істотных іх прыкмет, агульных уласцівасцей.

Пры дапамозе абстракцыі ўзніклі ўсе лагічныя паняцці.

2. Адцягненае паняцце, тэарэтычнае абагульненне вопыту.

Навуковая а.

абстракцыяні́зм, -у, м.

Кірунак у жывапісе, скульптуры, графіцы 20 ст., паслядоўнікі якога ўспрымаюць рэальны свет у выглядзе адцягненых, абстрактных форм, каляровых плям, ліній і пад.

|| прым. абстракцыяні́сцкі, -ая, -ае.

абстракцыяні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Мастак — паслядоўнік абстракцыянізму.

|| ж. абстракцыяні́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

абстраля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; зак. (разм.).

Пабываць у баях, прывыкнуць да баявой абстаноўкі.

Навабранцы абстраляліся.

абстраля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго-што.

1. Адкрыць агонь па кім-, чым-н.

А. ворага.

А. вышыню.

2. Выпрабаваць у стральбе.

А. ружжо.

|| незак. абстрэ́льваць, -аю, -аеш, -ае.

абстрачы́ць, -рачу́, -ро́чыш, -ро́чыць; -ро́чаны; зак., што.

Прастрачыць што-н. кругом, па краях.

А. каўнер.

|| незак. абстро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

абструга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -ру́ганы і -руга́ны; зак., што.

Стругаючы, зрабіць гладкім.

А. дошку.

|| незак. абстру́гваць, -аю, -аеш, -ае.

абстру́кцыя, -і, ж. (кніжн.).

Дзеянне, адкрыта накіраванае на зрыў чаго-н., наўмысны зрыў у знак пратэсту якога-н. мерапрыемства шумам, выкрыкамі і пад.

Учыніць каму-н. абструкцыю.

|| прым. абструкцы́йны, -ая, -ае.

абстры́гчы гл. стрыгчы.

абстры́гчыся гл. стрыгчы.