абмо́кнуць, -ну, -неш, -не; -мо́к, -кла; абмо́кні; зак.
Стаць мокрым, змокнуць.
А. на дажджы.
|| незак. абмака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
абмо́тванне гл. абматаць.
абмо́твацца гл. абматацца.
абмо́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
1. гл. абматаць.
2. Тое, чым абматана што-н. (спец.).
Ізаляцыйная а.
3. звычайна мн. Доўгія палосы матэрыі для абмотвання ног ад чаравікаў да кален.
Салдацкія абмоткі.
|| прым. абмо́тачны, -ая, -ае.
абмо́чвацца гл. абмачыць.
абму́ляць, -яю, -яеш, -яе; -яны; зак., што.
Пашкодзіць скуру трэннем, нацерці.
А. ногі.
|| незак. абму́льваць, -аю, -аеш, -ае.
абмундзірава́нне, -я, н.
1. гл. абмундзіраваць.
2. Камплекг ваеннага форменнага адзення.
Афіцэрскае а.
абмундзірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., каго-што.
Забяспечыць абмундзіраваннем (у 2 знач.).
А. армію.
|| незак. абмундзіро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. абмундзірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; звар. абмундзіро́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. абмундзірава́нне, -я, н. і абмундзіро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, ж. (разм.).
|| прым. абмундзіро́вачны, -ая, -ае.