Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абалва́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго-што (разм.).

1. Груба, зболыпага абчасаць што-н., падрыхтаваць для далейшай апрацоўкі.

А. камень.

А. бервяно.

2. Паспешліва, абы-як падстрыгчы (жарт.).

А. хлопца.

3. Абдурыць, ашукаць.

А. слухачоў.

|| незак. абалва́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абалва́ньванне, -я, н.

абало́на, -ы, ж.

1. Частка даліны ракі, якая ў паводку заліваецца вадою.

Прылесная балоцістая а.

2. Малады слой драўніны, што знаходзіцца паміж стрыжнем і карою.

|| прым. абало́нны, -ая, -ае.

Абалонныя лугі.

абало́ністы, -ая, -ае.

Які мае тоўстую абалону (у 2 знач.).

Абалоністая сасна.

абало́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Покрыва ў выглядзе шкарлупіны, скуркі (у пладах), верхні слой чаго-н., покрыўная тканка.

А. зерня.

А. арэха.

2. перан. Форма вонкавага выяўлення якога-н. унутранага зместу.

Радужная а. Слізістая а.

|| прым. абало́нкавы, -ая, -ае.

абало́нне, -я, н.

Тое, што і абалона.

абало́нь, -і, ж.

Тое, што і абалона (у 2 знач.).

А. сасны.

абамле́лы, -ая, -ае.

1. Які страціў прытомнасць.

А. чалавек.

2. Анямелы, здранцвелы.

А. ад спалоху.

Абамлелыя ногі.

абамле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. Страціць прытомнасць.

А. ад голаду.

2. Анямець, збянтэжыцца ад нечаканага страху, здзіўлення і пад.

А. ад страху.

3. Здранцвець, знямець (пра часткі цела).

Абамлелі ногі.

абанеме́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Дакумент, які дае права на карыстанне чым-н. пэўны час, а таксама само такое права.

А. на цыкл лекцый.

А. у тэатр.

2. Аддзел бібліятэкі, дзе кнігі выдаюцца на дом.

|| прым. абанеме́нтны, -ая, -ае.

абане́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Асоба, якая карыстаецца абанементам.

А. бібліятэкі.

2. Асоба або ўстанова, якая карыстаецца паслугамі стацыянарнай тэлефоннай сеткі або мабільнай сувязі пэўнага аператара.

|| прым. абане́нтны, -ая, -ае.