Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абпілава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; -лава́ны; зак., што.

Тое, што і апілаваць.

А. бервяно.

|| незак. абпіло́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абпіло́ўванне, -я, н. і абпіло́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

абпла́ваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

Плаваючы, пабываць усюды, у розных месцах.

А. усе моры і акіяны.

абпле́сці, -ляту́, -ляце́ш, -ляце́; -ляцём, -лецяце́, -ляту́ць; -лёў, -ляла́, -ло́; -ляці́; -ле́цены; зак., каго-што.

Тое, што і аплесці.

|| незак. абплята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

абплы́сці і абплы́ць, -лыву́, -лыве́ш, -лыве́; -лывём, -лывяце́, -лыву́ць; -лы́ў, -лыла́, -ло́; зак., каго-што.

Праплысці міма ці вакол каго-, чаго-н.

А. скалу.

|| незак. абплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

абпо́ўзаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Поўзаючы, пабываць у розных месцах.

Дзіця абпоўзала ўвесь пакой.

|| незак. абпо́ўзваць, -аю, -аеш, -ае.

абпраме́ніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак.

Падвергнуцца ўздзеянню якіх-н. прамянёў.

абпраме́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго-што.

Накіраваць на каго-, што-н. прамені, падвергнуць уздзеянню якіх-н. прамянёў.

|| незак. абпраме́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абпраме́ньванне, -я, н. і абпрамяне́нне, -я, н.

Радыеактыўнае а.

абпы́рскаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Тое, што і апырскаць.

|| незак. абпы́рскваць, -аю, -аеш, -ае.

|| аднакр. абпы́рснуць, -ну, -неш, -не; -ні́.

|| звар. абпы́рскацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. абпы́рсквацца, -аюся, -аешся, -аецца.

абпячы́, -пяку́, -пячэ́ш, -пячэ́; -пячо́м, -печаце́, -пяку́ць; -пёк, -пякла́, -ло́; -пячы́; -пе́чаны; зак., каго-што.

Тое, што і апячы.

|| незак. абпяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

абпячы́ся, -пяку́ся, -пячэ́шся, -пячэ́цца; -пячо́мся, -печаце́ся, -пяку́цца; -пёкся, -пякла́ся, -ло́ся; -пячы́ся; зак.

Тое, што і апячыся.

|| незак. абпяка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.