Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абмята́ць гл. абмесці.

абмя́ць, абамну́, абамне́ш, абамне́; абамне́м, абамняце́, абамну́ць; абамні́; абмя́ты; зак., што.

Прымяць, прыціснуць зверху, зрабіць шчыльнейшым.

А. салому.

|| незак. абміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абміна́нне, -я, н.

абмяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Прыправіць корм (сечку, мякіну, ахрап’е) мукою, бульбай.

А. сечку карове.

|| незак. абме́шваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абме́шванне, -я, н. і абме́шка, -і, ДМ -шцы, ж.

абнаві́цца, -наўлю́ся, -но́вішся, -но́віцца; зак.

1. Стаць новым, абноўленым; набыць выгляд новага.

Свет абнавіўся.

2. Папоўніцца чымсьці новым, змяніцца.

Рэпертуар тэатра абнавіўся.

Абнавіўся склад рэдкалегіі.

3. перан. Зноў зрабіцца свежым, моцным; ажывіцца.

Цела нібы абнавілася, такое яно стала моцнае.

|| незак. абнаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. абнаўле́нне, -я, н.

абнаві́ць, -наўлю́, -но́віш, -но́віць; -но́ўлены; зак.

1. што. Замяніць устарэлае (або папоўніць) чым-н. новым.

А. рэпертуар.

2. каго-што. Надаць чаму-н. новы выгляд, паднавіць.

А. мэблю.

3. што. Упершыню ўжыць, выкарыстаць новую рэч (разм.).

А. набытае паліто.

|| незак. абнаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. абнаўле́нне, -я, н.

абнадзе́іць, -дзе́ю, -дзе́іш, -дзе́іць; -дзе́ены; зак., каго (што).

Супакоіць, абудзіўшы надзею, суцешыць.

А. цяжкахворага.

|| незак. абнадзе́йваць, -аю, -аеш, -ае.

абнаро́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; -даваны; зак., што.

Абвясціць, апублікаваць для ўсеагульнага азнаямлення.

А. указ.

|| наз. абнаро́даванне, -я, н.

абнасе́ніць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ніць; -нены; зак., што (спец.).

Засеяць насеннем ніву, зямлю.

Лісцёвыя пароды абнасенілі ўчастак лесу.

|| незак. абнасе́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

абнасі́цца, -нашу́ся, -но́сішся, -но́сіцца; зак. (разм.).

1. Знасіць усё сваё адзенне, увесь абутак.

А. за гады вучобы.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Ад нашэння стаць зручным, прывычным.

Боты абнасіліся, не ціснуць.

|| незак. абно́швацца, -аюся, -аешся, -аецца.

абнасі́ць, -нашу́, -но́сіш, -но́сіць; -но́шаны; зак., што (разм.).

Панасіўшы адзенне, абутак, зрабіць яго зручным, прывычным.

А. новыя чаравікі.

|| незак. абно́шваць, -аю, -аеш, -ае.