самадастатко́вы, -ая, -ае.
1. Дастатковы для задавальнення сваіх патрэб.
2. Дастаткова значны сам па сабе, які валодае самастойным значэннем.
самадастатко́вы, -ая, -ае.
1. Дастатковы для задавальнення сваіх патрэб.
2. Дастаткова значны сам па сабе, які валодае самастойным значэннем.
самадзе́йнасць, -і,
1. Праяўленне асабістага пачыну ў якой
2. Непрафесійная тэатральна-мастацкая дзейнасць, выступленні асоб, якія не з’яўляюцца артыстамі.
самадзе́йны, -ая, -ае.
1. Які дзейнічае самастойна, уласнымі творчымі сіламі, па ўласным пачыне.
2. Які мае адносіны да самадзейнасці (у 2
самадзе́ржац, -жца,
Неабмежаваны ў сваёй уладзе расійскі манарх.
||
самадзяржа́ўе, -я,
Манархічная форма праўлення ў Расіі, пры якой манарху належала вярхоўнае права ў заканадаўстве, кіраванні і вышэйшым судзе.
||
самаду́р, -а,
Чалавек, які дзейнічае па асабістым капрызе, не лічачыся з іншымі людзьмі.
||
||
самаду́рства, -а,
Паводзіны, учынкі самадура.
самазабо́йства, -а,
Наўмыснае пазбаўленне сябе жыцця; самагубства.
||
самазабо́йца, -ы,
Той, хто пакончыў жыццё самазабойствам, самагубствам.
самазабыццё, -я́,
1. Забыццё самога сябе, сваіх перажыванняў; лагоднае заспакаенне.
2. Найвышэйшая ступень узбуджанасці, узрушанасці, якая прыводзіць да забыцця самога сябе і ўсяго навакольнага.