Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адстая́ць¹, -таю́, -таі́ш, -таі́ць; -таі́м, -таіце́, -тая́ць; -то́й; -то́ены; зак., каго-што.

Абараніць ад нападу, ад замаху на што-н.

А. мір на зямлі.

А. сваё права.

|| незак. адсто́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адсто́йванне, -я, н.

адстая́ць², -таю́, -таі́ш, -таі́ць; -таі́м, -таіце́, -тая́ць; -то́й; зак., што.

Прысутнічаючы дзе-н., прастаяць да канца.

А. на нагах увесь сеанс.

|| незак. адсто́йваць, -аю, -аеш, -ае.

адсто́й, -ю, м.

Асадак з вадкасці на дне пасудзіны.

адсто́йнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Басейн або рэзервуар, у якім адстойваецца вадкасць.

адсто́йны, -ая, -ае.

Які служыць для адстойвання, ачышчэння вадкасці.

А. бак.

адстраля́цца, -я́юся, -я́емся, -я́ецца; зак.

1. ад каго-чаго. Адбіцца стральбой.

А. ад ваўкоў.

2. Скончыць стральбу (разм.).

Падраздзяленне адстралялася.

|| незак. адстрэ́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

адстро́іць, -ро́ю, -ро́іш, -ро́іць; -ро́ены; зак., што.

Абладзіць, аздобіць; надаць які-н. пэўны выгляд (шляхам рамонту і пад.).

А. кватэру.

|| незак. адстро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

адстры́гчы, -рыгу́, -рыжэ́ш, -рыжэ́; -рыжо́м, -рыжаце́, -рыгу́ць; -ры́г, -гла́; -рыжы́; -ры́жаны; зак., што.

Адрэзаць нажніцамі.

А. валасы.

|| незак. адстрыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

адстрэ́л гл. адстрэльваць.

адстрэ́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што (разм.).

1. Адарваць куляй, снарадам.

А. палец.

2. каго (што). Забіць (звера) па асобым дазволе.

А. лася.

|| незак. адстрэ́льваць, -аю, -аеш, -ае.