Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адрыва́нне гл. адарваць.

адрыва́цца гл. адарвацца.

адрыва́ць гл. адарваць, адрыць.

адры́вачны, -ая, -ае.

Які не з’яўляецца цэлым, нязвязны.

Адрывачныя звесткі.

|| наз. адры́вачнасць, -і, ж.

адры́вісты, -ая, -ае.

Які гучыць без плаўных пераходаў, рэзкі, з кароткімі паўзамі; перарывісты.

Адрывістыя гукі.

Гаварыць адрывіста (прысл.).

|| наз. адры́вістасць, -і, ж.

адрыгну́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не́цца; зак.

1. Выдаліцца са страўніка пры адрыжцы.

Адрыгнулася (безас.) цыбуляй.

2. перан. Адбіцца пэўным чынам за якое-н. зло (разм.).

Прыйдзе час — адрыгнецца яму гэта.

|| незак. адрыга́цца, -а́ецца і адры́гвацца, -аецца.

адрыгну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., што і чаго.

Вывергнуць, выдаліць часцінкі ежы, газы пры адрыжцы.

|| незак. адрыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і адры́гваць, -аю, -аеш, -ае.

адры́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Выхад газаў (з часцінкамі ежы) са страўніка праз рот.

А. ад рэдзькі.

адры́на, -ы, мн. -ы, -ры́н, ж.

Халодная будыніна для захоўвання кармоў, інвентару і пад.; пуня.

адры́нуць, -ну, -неш, -не; -ры́нь; зак.

Адступіць, адысці, адхлынуць.

Натоўп раптам адрынуў назад.