Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адкла́д, -у, М -дзе, м.

Перанясенне на больш позні тэрмін; адтэрміноўка.

А. не ідзе на лад (прыказка).

адклада́нне, -я, н.

1. гл. адкласціся.

2. Тое, што і адклады.

адкладны́, -а́я, -о́е.

Які адкладваецца, апускаецца.

А. каўнер.

адкла́ды, -аў.

1. Асадак арганічных і неарганічных рэчываў у выніку іх паступовага намнажэння.

Дэвонскія адклады.

2. Намнажэнні якіх-н. рэчываў.

Тлушчавыя а.

адкла́сці, -кладу́, -кладзе́ш, -кладзе́; -кладзём, -кладзяце́, -кладу́ць; -кладзі́; -кла́дзены; зак., што.

1. Пакласці ўбок, побач, асобна.

А. патрэбную рэч.

2. Захаваць, не расходуючы.

А. грошы на мэблю.

3. Назбіраць, назапасіць; утварыць адклады.

Возера адклала тоўсты слой ілу.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Палажыць яйкі, пакінуць пасля сябе для захавання патомства (спец.).

Птушка адклала яйкі.

5. Адтэрмінаваць, перанесці.

А. сход.

Не адкладвай справы на заўтра, а жаніцьбы на старасць (з нар.).

6. Пра каўнер і прадметы, прымацаваныя да чаго-н. адным краем: апусціць, адкінуць.

А. каўнер кажуха.

7. У геаметрыі: адмераўшы, адзначыць адрэзак.

На прамой АВ а. адрэзак СП.

8. перан. Пакінуць след, адбітак, зрабіць уплыў.

Перажыванні адклалі свой след.

|| незак. адклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і адкла́дваць, -аю, -аеш, -ае.

адкла́сціся, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -кладзе́цца; зак.

1. Асесці, назбірацца.

Іл адклаўся за гады на дне возера.

2. Адтэрмінавацца, перанесціся на больш позні час.

Паездка за горад адклалася.

3. перан. Запасці ў памяць, душу і пад., адлюстравацца, захавацца.

Уражанні дзяцінства адклаліся ў сэрцы надоўга.

|| незак. адклада́цца, -а́ецца і адкла́двацца, -аецца.

|| наз. адклада́нне, -я, н.

адкле́іцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́іцца; зак.

Адстаць, аддзяліцца (аб прыклееным).

Падэшва адклеілася.

|| незак. адкле́йвацца, -аецца.

адкле́іць, -е́ю, -е́іш, -е́іць; -е́ены; зак., што.

Адарваць, аддзяліць прыклеенае.

А. марку.

|| незак. адкле́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адкле́йванне, -я, н.

адклеймава́ць, -кляйму́ю, -кляйму́еш, -кляйму́е; -кляйму́й; -клеймава́ны; зак., каго-што.

Паставіць кляймо на што-н., каго-н.; заклеймаваць.

А. лес.

А. жывёлу.

адклёпваць гл. адкляпаць.